Еўропа прабудзілася, дзякуючы Трампу, і сур’ёзна ўспрымае перасцярогі пра магчымы расейскі напад, запэўнівалі на буйной канферэнцыі на тэму абароны ў Варшаве. Але не ўсе былі аптымістычнымі наконт таго, што Еўропа паспее падрыхтавацца і выдаткуе на стрыманне агрэсіі дастаткова.