Ваеннае становішча і ўсеагульная мабілізацыя прадоўжаны ўжо пятнаццаты раз. На гэты раз яшчэ на тры месяцы, да 6 жніўня 2025 года.
На паседжанні 16 красавіка дэпутаты Вярхоўнай Рады зацвердзілі адпаведныя ўказы прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, паведаміў у сваім Telegram парламентарый ад партыі «Голас» Яраслаў Жалязняк. За працяг ваеннага становішча прагаласавалі 357 дэпутатаў, за мабілізацыю — 346.
Гэта значыць, у тым ліку, немагчымасць правесці выбары: Кіеў неаднаразова заяўляў, што ў перыяд дзеяння ваеннага становішча прэзідэнцкія і парламенцкія выбары на Украіне немагчымыя.
Афіцыйны тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага павінен быў скончыцца ў траўні 2024 года, але па законе ён працягваецца на час ваеннага становішча. У падтрымку правядзення прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне 18 лютага выказваўся прэзідэнт ЗША Доналд Трамп.
«Думаю, што вы ведаеце, калі яны хочуць сядзець за сталом (перамоваў. — Белсат.), ці не давядзецца ўкраінскаму народу сказаць: ведаеце, ужо прайшло шмат часу з таго часу, як у нас былі выбары. Гэта не тое, што ідзе ад Расеі. Гэта ідзе ад мяне і ад многіх іншых краінаў».
Тэса Анэйда / belsat.eu