навіны

Журналіст і былы палітвязень Андрэй Толчын на волі

Андрэй Толчын
Андрэй Толчын. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

Відэааператар з Гомля Андрэй Толчын пасля суда ў снежні цяпер на волі, але ён выйшаў не з ізалятару часовага ўтрымання, а з лякарні, паведамляе «Гомельская Вясна».

Андрэй Толчын быў пакараны ў сакавіку 2024 года 2,5 гадамі зняволення нібыта за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361.4 ч. 1 КК) і «знявагу Лукашэнкі» (арт. 367 ч. 2 КК). У верасні ён выйшаў на волю па памілаванні. Праз паўтара месяца журналіста зноў затрымалі.

5 снежня 2024 года яго судзілі нібыта за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Далейшы лёс журналіста быў не вядомы да 3 лютага, калі праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што Андрэй Толчын ужо на волі.

«Але на волю ён выходзіў не з ІЧУ, а з лякарні. Што з ім здарылася ў ІЧУ, што яго давялося шпіталізаваць, пакуль не вядома. Як і невядомы цяперашні стан здароўя Толчына.

Крыніца праваабаронцаў у Гомлі паведаміла, што Андрэя Толчына прымусілі штодня хадзіць у РАУС і адзначацца», – піша «Гомельская Вясна».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10