навіны

Абстрэл аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Львоўшчыны і вывяржэнне вулкану Ібу ў Інданезіі. Фатаграфіі тыдня

Пенсіянерка Яраслава Сукач плача, гледзячы на ​​свой разбураны дом, пасля ракетнага ўдару па вёсцы Скнылаў, прыблізна за 60 км ад Львова. У выніку расейскага авіяўдару ў Львоўскай вобласці пацярпелі два аб'екты крытычнай інфраструктуры ў Драгобыцкім і Стрыйскім раёнах – ахвяраў няма, але ёсць разбурэнні. Скнылаў, Украіна. 15 студзеня 2025 года. Фота: Yuriy Dyachyshyn / AFP / East News

podpis źródła zdjęcia

Абстрэл аб'ектаў крытычнай інфраструктуры Львоўскай вобласці Украіны, дэманстрацыі ў Тэль-Авіве з заклікам вызваліць закладнікаў з Газы, вывяржэнне вулкану Ібу ў Інданезіі, абмыванне ў водах ракі Ганг падчас свята Кумбг-Мэля ў Індыі – сабралі галоўныя здымкі тыдня.

Украінскі вайсковец запускае выведны БПЛА ў ваколіцы Пакроўску, Данецкая вобласць, Украіна. 14 студзеня 2025 года. Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Людзі глядзяць на дом, у які патрапіла частка ракеты, выпушчаная еменскімі паўстанцамі ў бок Ізраілю ў вёсцы Мэво-Бэйтар (Mevo Beitar), недалёка ад Іерусаліму, Ізраіль. 14 студзеня 2025 года. Фота: Ohad Zwigenberg / AP Photo / East News

Жанчына і дзіця глядзяць на вывяржэнне Ібу з вёскі Дуона (Duono), правінцыя Паўночнае Малюку (Maluku Utara), Інданезія. 15 студзеня 2025 года. Фота: Azzam / AFP / East News

Паломнікі бяруць удзел у масавым рэлігійным рытуале абмывання ў водах ракі Ганг у гонар свята Кумбг-Мэля (Maha Kumbh Mela). Мільёны людзей сабраліся ў Індыі на свята Кумбг-Мэля 13 студзеня, якое працягнецца 6 тыдняў. Індуісты думаюць, што паломніцтва да святыняў і абмыванне ў рацэ ў гэтыя дні ўратуе ад грахоў. Праяградж (Prayagraj), Індыя. 14 студзеня 2025 года. Фота: Idrees Mohanned / AFP / East News

Рыбак праходзіць паўз сеткі свайго вальера для рыбы каля дому ў вёсцы Ганвіе (Ganvie), Бенін. 14 студзеня 2025 года. Фота: Marco Longari / AFP / East News

Паводле павер'яў, вёску Ганвіе пабудавалі прадстаўнікі народу тафіну ў XVI‒XVII стагоддзях, якія перасяліліся на гэтыя землі, каб уратавацца ад рабства. Зрабіўшы плыткаводдзе і возера Накўэ (Nokoue) месцам для жыцця, жыхароў часта называюць вадзянікамі, а мясцовасць – Афрыканскай Венецыяй. Адзіны спосаб перамяшчэння ў вёску і з вёскі ‒ драўляныя чаўны. У 1996 годзе вёску залучылі ў Спіс сусветнай спадчыны UNESCO.
Сваякі і сябры асобаў, забітых і выкрадзеных палестынскімі баевікамі, бяруць удзел у дэманстрацыі ў Тэль-Авіве. У Катары Ізраіль і «Хамас» узгаднілі трохкрокавы план спынення агню, у межах якога «Хамас» абяцае вярнуць 34 асобы. Паводле ізраільскай выведкі, у палоне застаюцца 94 чалавекі, 34 з іх мёртвыя. Усяго ў палон 7 кастрычніка 2023 года былі захопленыя 251 чалавек, сярод якіх былі грамадзяне замежных дзяржаваў. 15 студзеня 2025 года. Фота: Oded Balilty / AP Photo / East News

Чалавек ідзе па пляжы побач з дамамі, знішчанымі лясным пажарам у раёне Пасіфік-Пэлісэйдс. Лясныя пажары, якія пачаліся 7 студзеня, прывялі да гібелі 27 чалавек, яшчэ 13 асобаў лічацца зніклымі без вестак. Каля 180 тысячаў чалавек былі эвакуяваныя, згарэлі прыблізна 10 тысяч будынкаў. Малібу, штат Каліфорнія, ЗША. 16 студзеня 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP Photo / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10