Урад Эстоніі зрабіў сталымі нацыянальныя санкцыі ў дачыненні Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 272 беларусаў. Ім назаўжды забаронены ўезд у краіну. Палітык, паводле ягонай прэс-сакратаркі, з сарказмам адрэагаваў на пастанову, а Павел Латушка падзякаваў Талліну.