На працягу пяці гадоў на харчовы рынак меншчыны завозілі мяса, што імаверна выцягвалі са скатамогільнікаў. Дзякуючы ініцыятыве «BELPOL» у нашых руках апынуліся дакументы, у якіх Генеральная пракуратура справаздачыцца перад Лукашэнкам. Справу расследуюць ціха. Не раздуваюць шум і вакол рэзкага падзення на Гомельшчыне пагалоўя свінняў. Дзе за шырмаю афрыканскай чумы «крэпкие хозяйственники» хаваюць прыпіскі?
Naviny
Зліў: менскіх дзяцей кармілі здыхляцінаю