навіны

Дакладная запіска Генпракуратуры: менскіх дашкольнікаў кармілі мясам з жывёльных могільнікаў

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
podpis źródła zdjęcia

Генеральны пракурор паведаміў Лукашэнку пра пераслед «удзельнікаў арганізаваных групаў», што перапрацоўвалі і прадавалі мяса жывёлінаў з могільнікаў. Гэтае мяса пастаўлялі ў тым ліку ў дашкольныя ўстановы Менску і Менскага раёну. Пра гэта ідзецца ў дакладной запісцы, копію якой «Белсат» атрымаў ад «BELPOL».

Адрасат дакументу, што падпісаў генпракурор Андрэй Швед, – Аляксандр Лукашэнка. У дакладной запісцы ідзецца пра захады супраць асобаў, якія забіралі з могільнікаў тушы буйной рагатай жывёлы.


Паводле дакументу Шведа, штогод сілавікі выяўляюць сотні фактаў хавання падзяжу, пастаўкі тушаў здохлага быдла пад выглядам жывога на забойныя пляцоўкі, продажу такога быдла:

,,

«За апошнія тры гады паводле гэтых фактаў парушэнняў пракуроры завялі больш за 450 крымінальных справаў, яшчэ больш за 600 – іншыя праваахоўныя органы».


Апошнім часам выяўленыя ўдзельнікі арганізаваных групаў, якія перапрацоўвалі і прадавалі мяса жывёлінаў з могільнікаў на тэрыторыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Гомельскай, Менскай і Магілёўскай вобласцяў.
Фрагмент дакладной запіскі генеральнага пракурора Лукашэнку пра захады супраць асобаў, якія забіралі з могільнікаў тушы буйной рагатай жывёлы. Крыніца: «BELPOL»
Фрагмент дакладной запіскі генеральнага пракурора Лукашэнку пра захады супраць асобаў, якія забіралі з могільнікаў тушы буйной рагатай жывёлы. Крыніца: «BELPOL»

У межах толькі адной справы следчыя дазналіся, што летась такая злачынная група прадала не менш за 22 тоны мяса здохлых жывёлінаў пад выглядам дабраякаснай ялавічыны арганізацыям гандлю і грамадскага харчавання Менску, Менскай вобласці і ў Расею.


Арыштаваныя 9 асобаў, у тым ліку кіраўнікі і заснавальнікі камерцыйных арганізацыяў. Яшчэ 13 асобаў – у статусе падазраваных: 

,,

«Паводле інфармацыі, што цяпер спраўджваецца, злачынная дзейнасць ажыццяўлялася цягам не менш як 5 гадоў, недабраякасная мясная прадукцыя рэалізоўвалася таксама ў дашкольныя ўстановы Менску і Менскага раёну».


На загад Генпракуратуры цяпер даследуюцца «негатыўныя наступствы для здароўя насельніцтва» з увагі на ўжыванне няякаснага мяса. 


Гэтай тэме будзе прысвечаны матэрыял у праграме «Тыдзень», што выйдзе ў эфіры «Белсату» 8 снежня.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10