Візіт прэзідэнта Ірану Масуда Пэзэшкіяна ў Менск стаў ужо трэцім візітам іранскіх лідараў у Беларусь. Лукашэнка тройчы наведваў гэтую краіну. Нягледзячы на рэгулярныя дэкларацыі пра «дружбу» і «партнёрства», рэальная супраца дзвюх краінаў выглядае куды больш сціпла: гандаль застаецца на нізкім узроўні, супольныя праекты атрымаліся няўдалымі, а ў чэрвені 2025-га Менск палічыў за лепшае не ўставаць на бок Тэгерану пасля ўдараў ЗША па іранскіх аб'ектах. Чаму «сябры» так сябе паводзяць і што стаіць за гэтым візітам, «Белсат» разбіраўся разам з палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.
Камітэт па правах чалавека ААН 19 жніўня паведаміў аб рэгістрацыі скаргі беларускага юрыста і праваабаронцы Рамана Кісляка супраць Грузіі, якая раней канчаткова адмовіла беларусу ў прытулку. Раман распавёў «Белсату», як доўга і якім чынам будзе ісці разгляд звароту і ці можа праваабаронца цяпер бяспечна знаходзіцца ў краіне.