Gistoryi

«Статус – «у дэпартацыі». Як праваабаронца Раман Кісляк будзе далей жыць у Грузіі

Раман Кісляк
Раман Кісляк. Фота: Позірк

Камітэт па правах чалавека ААН 19 жніўня паведаміў аб рэгістрацыі скаргі беларускага юрыста і праваабаронцы Рамана Кісляка супраць Грузіі, якая раней канчаткова адмовіла беларусу ў прытулку. Раман распавёў «Белсату», як доўга і якім чынам будзе ісці разгляд звароту і ці можа праваабаронца цяпер бяспечна знаходзіцца ў краіне.