Naviny

Грузія канчаткова адмовіла праваабаронцы Раману Кісляку ў прытулку і дала 30 дзён на выезд

Раман Кісляк
Раман Кісляк. Фота: Позірк

Апеляцыйны суд у Тбілісі 11 ліпеня адхіліў скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка і падтрымаў рашэнне Дэпартаменту міграцыі МУС Грузіі адмовіць беларусу ў прадстаўленні палітычнага прытулку.