Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы ўжо больш за тыдзень застаецца вельмі складанай, і паляпшэння пакуль не бачна. Час чакання ў электроннай чарзе для легкавых аўтаў можа сягаць 10 содняў, у аўтобусах – да 3–4 содняў. Станам на 10:00 23 жніўня ў Берасці ў чарзе чакаюць 4660 аўтамабіляў і 116 аўтобусаў. Што прывяло да гэтага калапсу і ці ёсць шлях развязання праблемы? У эфіры «Раніцы з «Белсатам» апавёў спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан.