Дэмакратычны рух на тое і дэмакратычны, каб не быць «аднапартыйным». Але ў беларускім руху дамінуюць Офіс выбранай прэзідэнткі, ейны Кабінет і ейныя аднадумцы, якія маюць бальшыню ў Каардынацыйнай радзе. Апазіцыя да іх ёсць, але не падобна, каб яна мела ўплыў на рашэнні «мэйнстрыму». Чаму так? «Белсат» паразмаўляў з палітыкамі.