навіны

Кітайскія хакеры маглі атрымаць доступ да перапіскі Трампа

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: antimafia.se
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: antimafia.se
podpis źródła zdjęcia

Улады ЗША падазраюць, што кітайскія хакеры атрымалі доступ да звестак найбуйнейшых аператараў сувязі ЗША («AT&T», «Verizon» і «Lumen») і маглі праслухоўваць размовы і чытаць перапіску каля 150 вядомых палітыкаў.

У ліку тых, да чыёй канфідэнцыйнай інфармацыі маглі атрымаць доступ хакеры з КНР, – абраны прэзідэнт Доналд Трамп, ягоныя блізкія і віцэ-прэзідэнт Джэймз Дэйвід Вэнс, паведамляе CNN. 

У сувязі з гэтым у Белым доме прайшла сустрэча кіраўнікоў тэлекамунікацыйных кампаній і прадстаўнікоў нацыянальнай бяспекі.

Гэтая кібератака можа стацца адною з самых сур’ёзных праблемаў у галіне кібер- і нацыянальнай бяспекі, з якімі сутыкнецца новая адміністрацыя Трампа. У сувязі з гэтым на 4 снежня запланаваны сакрэтны брыфінг для сенатараў.

Сенатар ад дэмакратаў Марк Ўорнэр назваў гэтую кібератаку «найгоршым узломам тэлекамунікацыйных сетак у гісторыі краіны» і адзначыў, што колькасць закранутых асобаў, імаверна, значна перавышае 150, бо хакеры маглі праслухоўваць размовы і перахопліваць паведамленні за працяглыя перыяды.

У сваю чаргу Кітай адхіліў гэтыя абвінавачанні і заявіў пра іх беспадстаўнасць.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10