навіны

Лукашэнка да апошняга будзе трымаць інтрыгу

Погляд. Калаж: Белсат
Погляд. Калаж: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Лукашэнка не пойдзе на прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, але да апошняга захавае інтрыгу. Гэтак мяркуе Анатоль Котаў. Лукашэнка будзе кіраваць да смерці і марыць перадаць уладу сыну Мікалаю, які пакуль толькі грае на піяніна. Разважае Павел Усаў. Глядзіце новы «Двубой».

У новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым эксперты спрабуюць высветліць, ці спраўды пойдзе Аляксандр Лукашэнка на прэзідэнцкія выбары, а таксама аналізуюць розныя сцэнары, якія чакаюць Беларусь.


  • Чаму Лукашэнку не варта ісці на выбары, калі ён хоча сябе захаваць?
  • Сям’я Лукашэнкі не дасць пайсці яму на выбары?
  • Навошта Лукашэнка ачоліў Беларускі народны сход?
  • Чаму зрабіліся неактуальнымі сочынскія дамоўленасці Пуціна і Лукашэнкі?
  • Навошта Лукашэнка збівае расейскія дроны «Shahed»?
  • Хто калі не Лукашэнка? Сергеенка, Крутой, Галоўчанка?
  • Як беларуская гаспадарка жыве за кошт вайсковых замоваў расейскага абароннага комплексу?
  • Чаму прэзідэнцкія выбары 2025 года ў Беларусі могуць не адбыцца?
  • Мікалай Лукашэнка грае на піяніна, каб далей кіраваць Беларуссю замест бацькі?

Праграму «Двубой» глядзіце кожны аўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і кожную сераду на YouTube-канале «Белсат News».

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10