Канферэнцыя салідарнасці, арганізаваная Інстытутам філасофіі Віленскага ўніверсітэта і філасофскім факультэтам Варшаўскага ўніверсітэта, пройдзе 20-21 верасня ў Вільні.
Асноўныя тэмы абмеркавання на канферэнцыі «Зняволеная рацыянальнасць і філасофія ў турме»:
– Гісторыя зняволенай філасофіі: параўнальны аналіз.
– Чаму палітычная ўлада баіцца філасофіі?
– Якая місія філасофіі як асаблівай практыкі свабоднай думкі?
– Практычная філасофія і сацыяльная рэвалюцыя: рацыянальнасць і бунт.
– Філосаф як палітычны зняволены: унутраныя і знешнія перспектывы.
– Як магчыма палітычная салідарнасць паміж філосафамі?
Адна з галоўных мэтаў канфэрэнцыі — падрыхтоўка і падпісаньне міжнароднай пэтыцыі сусьветных філосафаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня Ўладзімера Мацкевіча і дазволу яму пакінуць Беларусь.
Нагадаем, Уладзіміру Мацкевічу 68 гадоў. Разам з сацыёлагам Таццянай Вадалажскай ён заснаваў «Лятучы ўніверсітэт» — апошнюю незалежную ВНУ ў Беларусі, арыентаваную на развіццё крытычнага мыслення і яго практычную рэалізацыю. Таксама Мацкевіч вёў палітычныя дэбаты на тэлеканале «Белсат».
Мацкевіча затрымалі ў 2021 годзе і асудзілі да 5 гадоў калоніі за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання», «удзел ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак», а таксама абразу Лукашэнкі. Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі унесла філосафаа ў «спіс экстрэмістаў».
Для атрымання дадатковай інфармацыі аб канферэнцыі наведайце сайт Вільнюскага ўніверсітэта.
Вelsat.eu паводле fsf.vu.lt