навіны

Абвінавачаныя ў захопе самалёту «RyanAir» яшчэ не ў вышуку Інтэрполу. Польскі бок тлумачыць, чаму

Самалёт «RyanAir» рэйсу Афіны-Вільня, з якога прымусова знялі апазіцыянера Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Соф'ю Сапегу падчас пасадкі ў Менску, прызямляецца ў міжнародным аэрапорце ў Вільні, Літва. 23 траўня 2021 года. Фота: ANDRIUS SYTAS / Reuters / Forum
Самалёт «RyanAir» рэйсу Афіны-Вільня, з якога прымусова знялі Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Соф'ю Сапегу падчас пасадкі ў Менску, прызямляецца ў міжнародным аэрапорце ў Вільні, Літва. 23 траўня 2021 года. Фота: ANDRIUS SYTAS / Reuters / Forum
podpis źródła zdjęcia

Запыт у Міжнародную арганізацыю крымінальнай паліцыі адносна абвінавачаных у захопе самалёту «RyanAir» беларусаў рыхтуецца і будзе накіраваны, калі адпаведныя дакументы будуць перакладзеныя на англійскую мову, паведамілі «Белсату» ў Нацыянальнай пракуратуры краіны.  

Абвінавачаных будуць шукаць паводле гэтак званай чырвонай карткі, запэўніў «Белсат» прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы Пшэмыслаў Новак.

«Запыт у Інтэрпол адбудзецца, калі неабходныя дакументы будуць перакладзеныя на англійскую мову. Ордар на арышт будзе апублікаваны адразу ж пасля таго, як будзе гатовы, а таксама разам з чырвоным паведамленнем на сайце Інтэрполу», - сказаў ён
.

Тады ж стане вядомым прозвішча афіцэра КДБ, які датычны да злачынства, адзначыў ён.


Калі гэта здарыцца, пакуль не вядома:


«Пэўных дадзеных няма. Тэрмін у працэдуры не пазначаны. Гэта залежыць ад аб'ёму матэрыялаў, што належыць перакласці». 


Сама справа фактычна будзе «замарожаная» да моманту арышту фігурантаў, бо завочных судоў у Польшчы няма:

«Падазраваных будзе шукаць Інтэрпол. Маецца пастанова суда аб арышце. Завочных судоў у крымінальных працэсах няма».


Спікер пракуратуры таксама паведаміў, што ў Менск запыт аб выдачы фігурантаў справы не накіроўвалі, аднак невядома, ці будзе наогул такое хадайніцтва:

«Звычайна мы не паведамляем пра планы».


Чырвоная картка Інтэрполу — найстражэйшы дакумент у сістэме арганізацыі. З такім паведамленнем шукаюць падазраваных у здзяйсненні цяжкіх злачынстваў.

Будынак міжнароднай арганізацыі Інтэрпол. Ліён, Францыя. 30 верасня 2023 года. Фота: Gonzalo Fuentes / Reuters / Forum
Будынак міжнароднай арганізацыі Інтэрпол. Ліён, Францыя. 30 верасня 2023 года. Фота: Gonzalo Fuentes / Reuters / Forum
Раман Пратасевіч у музеі будучыні ў Дубаі, ОАЭ. 10 верасня 2024 года. Фота: SPRAVA / Telegram

Эксперт: «Адпачынак Пратасевіча ў Эміратах – частка псіхалагічнай гульні КДБ»

навіны

Раней юрыстка «WKB Lawyers» Ганна Маціеўская ў каментары «Белсату» адзначала, што вышук трох фігурантаў гэтай справы перакульвае да гары нагамі сітуацыю, калі цяперашнія ўлады Беларусі намагаліся затрымаць праз Інтэрпол палітычных апанентаў нібыта за непалітычныя злачынствы:

«Рэжым яшчэ не тэставаў супраць сябе Інтэрпол, не тэставаў, як іншыя краіны будуць падыходзіць. Можна разлічваць на Расею, яна не выдасць, але іншыя краіны, якія, можа, першы раз з гэтым сутыкнуцца, якія, магчыма, сябруюць з рэжымам, але — ёсць запыт, трэба разабрацца. Асобы могуць сутыкнуцца хаця б з часовым арыштам».


Такім чынам, у любой краіне-ўдзельніцы Інтэрполу (а іх цяпер 196) асобаў, якія ў вышуку арганізацыі, мусяць затрымаць і выдаць краіне, што ініцыявала пераслед.

«Максімум, што ім свеціць, — санаторый на расейскім курорце», — іранічна падсумавала Маціеўская.

Нагадаем, што пра завочны арышт беларускіх чыноўнікаў, датычных да захопу самалёту «RyanAir» ў Менску ў траўні 2021 года паведаміла «Gazeta Wyborcza». Следства распачалі ў Варшаве з тае прычыны, што лятак быў зарэгістраваны ў Польшчы, а сярод пасажыраў былі польскія грамадзяне.

Паводле звестак выдання, Акруговы суд у Варшаве завочна арыштаваў трох беларусаў, якіх абвінавацілі ў датычнасці да прымусовай пасадкі лайнера: тагачаснага кіраўніка «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, кіраўніка палётаў гэтага прадпрыемства Яўгена Цыганова і афіцэра КДБ, прозвішча якога, як сцвярджаецца, вядомае польскаму следству, але пакуль не раскрываецца.

Іх абвінавачваюць у тэракце: захопе самалёту шляхам падману і незаконным пазбаўленні волі пасажыраў і экіпажа. За гэта пагражае да 12 гадоў турмы.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10