навіны

Топ-5 папяровых кніг паводле версіі «Белсату»

Кніга «Ззянне». Фота: knihauka.com
Кніга «Ззянне». Фота: knihauka.com
podpis źródła zdjęcia

Набывайце, чытайце, дзяліцеся інфармацыяй.

1. «Ззянне» Стывэна Кінга (выдавецтва «Янушкевіч») 

Нават калі вы чыталі яго на іншай мове і бачылі кіно, нават калі вы не любіце Кінга – такога маштабу бестселер па-беларуску выходзіць не штодня. Шыкоўны пераклад Насты Карнацкай. Спадзяёмся, на гэтым чарга легендарнай замежнай літаратуры па-беларуску толькі пачынаецца.


Купіць можна тут і тут 

Там жа можна прыкупіць «Ведзьмара» і «Валадара пярсцёнкаў» 

Кніга «Ззянне». Фота: knihauka.com
Кніга «Ззянне». Фота: knihauka.com

2. «Ад 2 да 15. Мая мама ў турме» Вольгі Вялічкі (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)

Кніга, якая выйшла недаравальна малым накладам, падымаючы тэму, пра якую амаль нічога не сказана, – дзеці палітзняволеных. Дзеці, якія бачылі затрыманні бацькоў. Дзеці, якія чакаюць бацькоў з-за кратаў. Што яны сняць, пра што мараць? Аўтарка Вольга Вялічка, сярод іншага, падняла пласт успамінаў дзяцей савецкіх лагераў. Так, будзе жудасна, але прачытаць варта.


Купіць тут


Неўзабаве з’явіцца аўдыяверсія! 


Кніга «Ад 2 да 15. Мая мама ў турме». Фота: gutenbergpublisher.eu
Кніга «Ад 2 да 15. Мая мама ў турме». Фота: gutenbergpublisher.eu

3. Саша Філіпенка па-беларуску 

Так, дагэтуль не сціхаюць спрэчкі з нагоды казусу, што беларускага аўтара пераклалі на беларускую. Так, гучыць вечнае пытанне: ці лічыцца беларускім аўтар, які піша па-расейску? Сутыкненне меркаванняў ніяк не скасоўвае факту, што ў кнігах апавядаецца беларуская гісторыя. Лаўрэата мноства літаратурных прэміяў Сашу Філіпенку называюць голасам сучаснай літаратуры. Ягоныя кнігі перакладзеныя сама меней на 15 моваў. Выдавецтва «Gutenberg Publisher» прэзентавала сёлета «Былога сына» і «Крэмулятар».


Купіць тут і тут.


Кніга «Крэмулятар». Фота: gutenbergpublisher.eu
Кніга «Крэмулятар». Фота: gutenbergpublisher.eu

4. Выдавецтва «Тэхналогія» выпусціла сёлета «Чараўніка краіны Оз» Фрэнка Баўма

Фантастычныя ілюстрацыі Кацярыны Дубовік, легендарная гісторыя ў перакладзе Сержа Мядзведзева. Яшчэ адзін бестселер, які выдатна ўпрыгожыць калекцыю кніг, што хочацца гартаць і перачытваць.


Купіць тут.


Кніга «Чараўнік краіны Оз». Фота: tn.by
Кніга «Чараўнік краіны Оз». Фота: tn.by

5. А ці ёсць што зусім для дзетак, спытаеце вы. Вядома ж! Прапануем серыю вершаў Андрэя Скурко

Былы вязень пісаў вершыкі свайму сыну з-за кратаў. І вось цяпер гэтыя маленькія добрыя гісторыі для малечаў выйшлі ў друкаванай версіі з фантастычнымі ілюстрацыямі Волі Кузьміч (асцярожна, у дарослых таксама вялікія шанцы заліпнуць на малюнках). Акрамя таго, антывандальны варыянт друку, які вытрымае ўсё. Ёсць вершы пра машынкі – «Хто жыве ў гаражы». А таксама пра інструменты – «Стукі-грукі – што за гукі».


Купіць тут і тут 


Акрамя таго, можна паслухаць на «Кніжным возе» галасамі Алега Гарбуза і Крысціны Дробыш!


Слухаць тут.


Кніга «Стукі-грукі - што за гукі». Фота: gutenbergpublisher.eu
Кніга «Стукі-грукі - што за гукі». Фота: gutenbergpublisher.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10