Беларуская мытня спыніла ўвоз у Беларусь з Расеі дзевяці партый розных тавараў на суму больш за Br 225 тысяч. Усяго з Расеі спрабавалі завезці каля 160 тон ці 15 тысяч адзінак тавараў.
«Гэта адзенне і абутак у асартыменце, гандлёвае абсталяванне, квадрацыклы і электравеласіпеды, насенне рапсу. Агульны кошт названага перавысіў 225 тысяч беларускіх », – паведамляе тэлеграм-канал беларускай мытні.
Віцебскія мытнікі знайшлі квадрацыклы і электрычныя ровары ў разабраным выглядзе без неабходных дакументаў.

А Гомельскія – ўстанавілі адразу пяць фактаў незаконнага перамяшчэння рапсу:
«У расейскіх грузавіках агулам знаходзілася больш за 150 тон прадукцыі».

Усе перавозчыкі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Спыненыя машыны з таварамі мытня пакінула на беларуска-расейскім участку мяжы.

Арсен Рудэнка belsat.eu