Абвінаваўчае заключэнне па справе аб забойстве беларускі Лізы ў Варшаве павінна быць абвешчана 9 жніўня. Эксперты прызналі, што падазраваны ў стане свядомасці і здольны паўстаць перад судом. Пра гэта «Белсату» распавёў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба.