навіны

Завершыўся апеляцыйны суд у справе Андрэя Гнёта. Вырак давядзецца чакаць да 30 дзён

Андрэй Гнёт
Андрэй Гнёт. Бялград, Сербія. 11 ліпеня 2024 года. Фота: andrewgnyot / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Суд у Бялградзе разглядзеў 27 жніўня апеляцыю беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта ў справе аб экстрадыцыі. Апеляцыйны суд у Белградзе мае 30 дзён, каб агучыць канчатковае рашэнне ў справе.

27 жніўня прайшло апошняе паседжанне ў судовай справе Гнёта. Беларускі бок дамагаецца ягонай экстрадыцыі на радзіму, сам Гнёт цвердзіць пра палітычны пераслед і небяспеку, якая яму пагражае ў Беларусі. Апеляцыйны суд у Белградзе выслухаў бакі і мае вынесці рашэнне цягам 30 дзён.

Андрэй Гнёт. (Фота: andrewgnyot / Instagram)

«За адзін крок ад шляху да смерці». Найвышэйшы суд Сербіі пастанавіў выдаць Беларусі рэжысёра Андрэя Гнёта

навіны

Андрэя арыштавалі ў Сербіі ў кастрычніку 2023 года па лініі Інтэрполу на патрабаванне ўладаў Беларусі. Рэжысёр правёў 7 месяцаў у цэнтральнай турме Бялграду. Там у яго з'явіліся сур’ёзныя праблемы са здароўем – часткова адымалася нага. У чэрвені 2024 года Гнёта перавялі пад хатні арышт на здымнай кватэры. Інтэрпол прыбраў яго са сваіх спісаў, Аднак Сербія не вызваліла рэжысёра.


У Беларусі Андрэя вінавацяць у эканамічным злачынстве, аднак, паколькі яго называюць сузаснавальнікам аб'яднання спартоўцаў, не згодных з рэжымам Лукашэнкі, «SOS-BY», абвінавачванні прызнаныя праваабаронцамі палітычна матываванымі. Раней рэжым не раз выкарыстаў эканамічныя крымінальныя справы для ціску на апанентаў.


Калі апеляцыя не будзе ўдалая, Андрэя змогуць выслаць у Беларусь у любы момант. Пасля гэтага яму можа дапамагчы толькі вета міністра юстыцыі Сербіі. Петыцыю на падтрыманне Андрэя можна падпісаць тут. Таксама адкрыты збор на юрыдычную дапамогу і аплату арэнды за кватэру, дзе рэжысёр адбывае хатні арышт.


Марыя Колесава-Гудзіліна і Ганна Маціеўская – адвакаткі Андрэя Гнёта – падкрэслівалі ў каментары «Белсату», што паседжанне 27 жніўня будзе вызначальным:


«Мы чакаем, што суд улічыць небяспеку, якая пагражае Андрэю ў выпадку экстрадыцыі, уключаючы магчымыя парушэнні правоў чалавека, несправядлівы суд і катаванні. Мы спадзяёмся, што суд прыме рашэнне, якое будзе адпавядаць міжнародным стандартам правоў чалавека».

Да вызначальнага дня прайшлі акцыі на падтрыманне Гнёта ў 17 краінах і з'явіўся калектыўны зварот зорак сусветнага кінематографу да сербскіх чыноўнікаў, пра суд беларуса нават напісала «‎The Guardian». А ягоныя адвакаткі чакаюць, што Сербія зверне ўвагу на небяспеку, якая яму пагражае.
Акцыя ў падтрымку Андрэя Гнёта. Бялград, Сербія. 27 жніўня 2024 года. Фота: Sotaproject.com
Акцыя ў падтрымку Андрэя Гнёта. Бялград, Сербія. 27 жніўня 2024 года. Фота: Sotaproject.com

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10