Выбраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская 26 жніўня сустрэлася з выканальнікам абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксеем Дзікавіцкім.
,,«Значэнне „Белсату“ як адзінага ў свеце незалежнага тэлеканалу для беларусаў цяжка пераацаніць», – адзначыла Святлана Ціханоўская ў часе сустрэчы з Аляксеем Дзікавіцкім.
4 ліпеня было абвешчана аб структурнай рэформе ў межах тэлебачання TVP, якая закране і наш канал. Згодна з новым планам, у бліжэйшы час будзе створаны Цэнтр праграмаў для замежжа, які возьме пад сваё крыло вяшчанне на замежных мовах. Па абвяшчэнні рэформы беларусы ў Варшаве зладзілі акцыю супраць ліквідацыі «Белсату», а кіраўніцтва TVP запэўнівала іх, што «Белсат» ніхто не збіраецца ліквідоўваць.