Цяпер ніхто з бацькоў, якія бяруць удзел у мірных пратэстах, не можа адчуваць сябе бяспечна.
,,«Я прыйшоў, бо ведаў, што ў чалавека забралі дзіця, збіраюцца пазбавіць бацькоўскіх правоў за тое, што яна нібы брала ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі. Я ўзрушаны гэтым», – распавёў спадар Яўген. «Я прыйшла сюды з цацкамі падтрымаць маці, бо я сама маці першакласніка, сэрца сціскаецца ад такіх вось сітуацыяў», – падзялілася з намі сваймі пачуццямі спадарыня Іна.
,,«Яна мне казала, што завуч забараніла даваць ейны асабісты кантакт, і калі мы хочам нешта высветліць, трэба прыходзіць у школьную адміністрацыю а 09:00 і ўдакладняць тады ўсе пытанні, – кажа Марына Мацкойць. – Мы гэтак і зрабілі. Мы адразу прыйшлі ў школу, нас троху патрымалі – у дырэктара былі нейкія справы – мы пачалі ставіць пытанні: «Дзе дзіця?» У адказ нас запыталі: «Чаму вы не прыйшлі?»
,,«Я кожны дзень гляджу навіны. І кожны дзень прабіваецца чарговае дно. Я хачу сказаць у твар Лукашэнку: «Хопіць!» Мы – адзін народ. Хопіць утоптваць нас у бруд. Мы не дазволім нашых дзяцей прыніжаць, збіваць, абражаць. Мы паўстанем усе адно за аднаго. Жыве Беларусь!» – падзялілася сваймі думкамі спадарыня Вольга, якая таксама прыйшла да дзіцячага прытулку падтрымаць Алену Лазарчык і Арцёма.
,,«Мы такія пытанні праз тэлефон не абмяркоўваем. Калі вы хочаце нешта абмеркаваць, калі ласка, прыязджайце ў школу, і мы тады будзем нейкія пытанні абмяркоўваць».
,,«Забароны дзецям і пагрозы іхным бацькам у выпадку выказвання сваёй грамадзянскай пазіцыі насамрэч супярэчаць Канвенцыі аб правах дзіцяці – дакументу, які рэгулюе правы дзіцяці. Гэты дакумент ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь у 1990 годзе і стаў часткаю нацыянальнага заканадаўства».