Belsat.eu

Еўфрасіння Полацкая. Самая вядомая жанчына Беларусі запланавала свой лёс

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Еўфрасіння Полацкая (Прадслава) – самая вядомая жанчына і сімвал Беларусі.



Еўфрасіння Полацкая мела імя Прадслава і нарадзілася каля 1104 года ў сям’і віцебскага князя Святаслава (Георгія), сына Усяслава Чарадзея. У 12 гадоў яе збіраліся аддаць замуж, але яна збегла ў манастыр, дзе займалася перапісваннем кніг, грошы ад продажу якіх перадавала бедным. Усё змяніла цудоўнае ўмяшанне, пасля якога Еўфрасіння здолела пабудаваць першы ў Беларусі жаночы манастыр, Спаскі храм і пакінуць нам свой славуты напрастольны крыж. Але чаму ключавым для гэтага стала кадравая палітыка, якую праводзіла прападобная Еўфрасіння? Глядзіце новыя «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).
Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10