навіны

Наталля Каляда: Мы прасілі ўвесці санкцыі, а нам сказалі «прабачце – цяпер ковід, лета, вакацыі…»

Наталля Каляда на Форуме Каліноўскага. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Наталля Каляда на Форуме Каліноўскага. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Яшчэ ў траўні 2020-га прапаноўвалі ўвесці санкцыі, каб перадухіліць гвалт, які адбыўся пасля выбараў.

Яшчэ ў 2017–19 гадах заходніх палітыкаў папярэджвалі наконт таго, што ў рэшце і здарылася ў 2022-м. У траўні 2020-га прапаноўвалі ўвесці санкцыі, якія маглі б перадухіліць гвалт, што адбыўся пасля выбараў.
Поўны запіс другой часткі Канферэнцыі Каліноўскага:
Чацвёртая Канферэнцыя Каліноўскага, якую раней ладзілі ў Вільні, 21 чэрвеня ўпершыню праходзіць у Бруселі – сталіцы Бельгіі ды Еўразвязу. На форуме сёння абмяркуюць рэжым Лукашэнкі ў кантэксце вайны ва Украіне, рэпрэсіі ў Беларусі і лёсы палітычных вязняў, шляхі стрымлівання гвалту рэжыму Лукашэнкі, сітуацыю з незалежнымі медыямі і дзяржаўнаю прапагандай у Беларусі.
Наталля Каляда на Форуме Каліноўскага. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Наталля Каляда на Форуме Каліноўскага. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
У частцы форуму, прысвечанай санкцыям супраць рэжыму Лукашэнкі, выступоўцы згадвалі, колькі абмежаванняў ужо ўведзена, і казалі пра патрэбу ў далейшых. Санкцыйную палітыку Еўразвязу раскрытыкавала Наталля Каляда – адна з кіраўніц Беларускага свабоднага тэатру, актывістка, якая супрацьстаяла рэжыму Лукашэнкі яшчэ 20 гадоў таму. Яшчэ ейны прапрапрадзед фінансаваў паўстанне Каліноўскага, таму «змаганне з дыктатурай і расейскай акупацыяй у нас у крыві».
Наталля раскрытыкавала тых, хто 28 гадоў спрабаваў дамовіцца з Аляксандрам Лукашэнкам: за гэты час, сказала Каляда, некаторыя беларусы загінулі, некаторыя трапілі за краты. Таксама яна паскардзілася на дэжа-вю:


,,

«У траўні 2020 года мы пачалі ціснуць на Еўрапейскі Звяз, на ЗША з просьбай увесці санкцыі перад выбарамі, перад тымі жахамі, якія мелі месца ў жніўні. Мы прасілі ўвесці санкцыі, а нам сказалі «прабачце – цяпер ковід, лета, вакацыі, гэта займае шмат часу, мы ўвядзем санкцыі пасля выбараў, бо вядома, што яны будуць сфальсіфікаваныя».


Каляда перакананая, што Еўразвяз мог увесці санкцыі раней – прэвентыўна. Актывісты прапаноўвалі шэраг крокаў, каб сінхранізаваць санкцыі адносна Беларусі і Расеі, адключыць банкаўскую сістэму SWIFT і абмежаваць працу банкаў. У адказ актывісты чулі, што санкцыі «павінны змусіць Пуціна змяніць паводзіны» – і таму яны былі даволі слабыя. Такі падыход, упэўненая Наталля, прывёў да тых жахаў, з якімі сутыкнуліся беларусы.
Больш за тое, яшчэ ў 2017–2019 гадах былі справаздачы, якія ўтрымлівалі папярэджанні наконт таго, што адбылося ў 2022 годзе, і іх рассылалі ўрадам Брытаніі, Злучаных Штатаў і Аўстраліі. Каляда мяркуе, што перадухіліць падзеі 2022 года можна было яшчэ тады.
Наталля заклікала «заткнуць дзіры» ў санкцыях, у тым ліку звярнуць увагу на крыптавалюты, у якіх беларусы і расейцы трымаюць мільярды долараў і праз якія абыходзяць уведзеныя абмежаванні. Таксама Каляда заклікала з удзелам Міжнароднага суда правоў чалавека прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за злачынствы супраць чалавецтва і за суўдзел у расейскіх ваенных злачынствах, стварыць адмысловы міжнародны суд універсальнай юрысдыкцыі над тымі, хто здекаваўся з беларусаў.
Чытайце таксама:
Агнешка Рамашэўская-Гузы. Форум Каліноўскага ў Бруселі. 21 чэрвеня 2022 года. (Фота: Белсат)

Агнешка Рамашэўская-Гузы: Гісторыя мінулых гадоў беларускіх медыяў – гэта гісторыя поспеху

Суарганізатарка форуму Анна Фатыга адзначыла, што словы Каляды непакояць яе, і парламентары з Усходняй Еўропы не раз мелі падобныя пачуцці, фармавалі «лобі» за больш рашучыя дзеянні ў падтрыманні суседніх краінаў. Яна перакананая, што ў санкцыйнай палітыцы ёсць поспехі, але згодная, што абмежаванні павінны быць больш «шчыльнымі», без «дзіраў».
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10