навіны

Лукашэнка пужаў голадам, а сельскагаспадарчая вытворчасць нават крыху вырасла

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Саламяныя скульптуры ААТ «Гарадзілава». Маладзечанскі раён, Беларусь. 14 верасня 2022 года. (Фота: Mlyn.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Саламяныя скульптуры ААТ «Гарадзілава». Маладзечанскі раён, Беларусь. 14 верасня 2022 года. (Фота: Mlyn.by)
podpis źródła zdjęcia

«Шмат хто кажа пра тое, што мы напярэдадні голаду», але не Белстат

У студзені-жніўні 2022 года ў беларускіх сельскіх гаспадарках усіх катэгорыяў вырабілі прадукцыі на 18,4 млрд рублёў, што на 1,8 % больш за той жа перыяд 2021 года, піша Белстат.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Саламяныя скульптуры ААТ «Гарадзілава». Маладзечанскі раён, Беларусь. 14 верасня 2022 года. (Фота: Mlyn.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Саламяныя скульптуры ААТ «Гарадзілава». Маладзечанскі раён, Беларусь. 14 верасня 2022 года. (Фота: Mlyn.by)
Паводле афіцыйнай статыстыкі, вынікі цяперашніх васьмі месяцаў сапраўды добрыя для сельскай гаспадаркі на тле мінулага года – але гэтыя вынікі ўсё яшчэ меншыя за тыя ў 2020 годзе. Летась вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў студзені-жніўні ўпала на 4,6 % да таго ж перыяду 2020 года – то значыць, цяпер выраблена на 3 % менш, чым у пазамінулых студзені-жніўні. Але ў той перыяд 2020-га вытворчасць вырасла на 7,9 % да аналагічнага перыяду 2019-га.
Глядзім на некаторыя паказнікі студзеня-жніўня 2022 года ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2021-га:
Гэта кантрастуе з нядаўнімі заявамі Аляксандра Лукашэнкі, з якіх можна было зрабіць выснову пра буйны крызіс сельскай гаспадаркі. Ён казаў: «Шмат хто кажа пра тое, што мы напярэдадні голаду», «Сітуацыя вельмі сур’ёзная і, я б сказаў, надзвычайная», «Хлеб трэба выратаваць», «Памрыце, але пакладзяце на стол»…
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускія рублі. (Фота: Белсат)

Белстат: рэальныя даходы беларусаў упалі на 3,4 % у студзені – ліпені. Месяц таму было 2,7 %

навіны
Як тлумачыў «Белсату» былы дарадца міністра сельскай гаспадаркі Казімір Раманоўскі, на сёння сельскай гаспадарцы няма вялікіх пагрозаў, Беларусь не можа так «праваліцца» ў сельскай гаспадарцы, каб не запэўніць харчовай бяспекі. Спажываем менш, чым вырошчваем. Але з чым сапраўды праблема, дык з эфектыўнасцю і рэнтабельнасцю.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10