Гісторык Алесь Пашкевіч: Рэжым дыскрэдытуе сваю версію гістарычнай памяці. І гэта добра
30.12.2022, 14:25
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін наведваюць музей Берасцейскай крэпасці. (Фота: Gavriil Grigorov / TASS / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Гісторыя ператварылася ў зброю?
Згодна з задумаю ўладаў, 2022 год мусіў быў стаць Годам гістарычнай памяці ў Беларусі. У студзені Лукашэнка анансаваў, што цягам года беларусам будуць нагадваць пра гераічную спадчыну краіны і распавядаць праўду наконт жыцця народу ў розныя перыяды. Што зрабіў рэжым у гэтым кірунку, і ці ператварылася беларуская гісторыя ў зброю ў Лукашэнкавых руках – пра гэта мы паразмаўлялі з гісторыкам Алесем Пашкевічам.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу і міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін наведваюць музей Берасцейскай крэпасці. (Фота: Gavriil Grigorov / TASS / Forum)
– Спадар Алесь, акрэсліце і ацаніце, што зрабіў рэжым у Год гістарычнай памяці. Наколькі гэтыя дзеянні былі эфектыўнымі?
– У гэтым кірунку сапраўды шмат рабілася, тэма ўвесь год не сыходзіла з дзяржаўных СМІ, адбываліся шматлікія мерапрыемствы па ўсёй краіне і на розных узроўнях. Усё гэта было забіта ў каляндарныя планы ўсіх без выключэння дзяржаўных установаў, і ў адпаведнасці з імі дэманстравалася няспынная актыўнасць. Колькасна ўсяго было шмат, а вось наколькі гэта ўсё пераходзіла ў якасць, давала эфект? Не думаю, што ён надта вялікі.
Афіцыйных справаздачаў пра гэтыя мерапрыемствы і фотарэпартажаў з іх дастаткова, каб уявіць, як яны праходзілі. Нейкі камандзіраваны службовец прыязджае на прадпрыемства ці ва ўстанову, мясцовае начальства адміністрацыйнымі метадамі зганяе ў залу людзей, перад якім камандзіраваны гаворыць прамову пра гістарычную памяць, як правіла, казённай мовай і самага прымітыўнага зместу. Робяцца здымкі, рассылаюцца куды трэба, хтосьці адказны за працэс дае адносна ўсяго гэтага каментары ў пэўным вызначаным фармаце. У выніку ўсе начальнікі і ідэолагі ставяць птушачкі аб выкананні ў планах і разыходзяцца, узаемна задаволеныя. Такое называецца адбываннем нумару, і наўрад ці могуць быць ілюзіі, што гэта мае нейкую рэальную эфектыўнасць.
– Тады можа можна гаварыць пра шкоду і рызыку такой палітыкі?
– Так, можам. Напрыклад, спробы індактрынацыі моладзі могуць уяўляць вялікую патэнцыйную небяспеку. Мы ведаем, што ў школах і іншых навучальных установах у гэтым годзе значна ўзмацнілі ідэалагічны чыннік, узяты курс на перагляд вучэбных праграмаў, выданне новых падручнікаў, пашырэнне дзейнасці праўладных арганізацыяў, тыя ж пастаянныя сустрэчы дзяцей з чыноўнікамі і сілавікамі, і г. д. Праўда, не вядома, наколькі ўсе гэтыя формы ідэалагічнай работы ўлічваюць спецыфіку сучаснай моладзі, наколькі яны ёй блізкія і зразумелыя? У мяне складваецца ўражанне, што такія дзябёлыя формы і там не будуць эфектыўнымі. Каб сапраўды эфектыўна дурыць дзецям і моладзі галовы, трэба ўмела і крэатыўна дзейнічаць у інтэрнэце на тых пляцоўках, дзе моладзь праводзіць вольны час. Тады як з падобнай крэатыўнасцю акурат у лукашэнкаўскага рэжыму заўсёды былі праблемы.
,,
Яшчэ горш, што паралельна з усім гэтым ідзе паслядоўная кампанія знішчэння альтэрнатыўнага погляду на гістарычную памяць, апаненты проста бесцырымонна выціскаюцца сілавымі метадамі.
Прынятыя, напрыклад, законы «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» (яшчэ ў 2021 годзе) і «Аб генацыдзе беларускага народу», і гэта акурат патэнцыйна вельмі сур’ёзны інструмент для падаўлення іншадумства на ніве гісторыі, асабліва ўлічваючы адвольныя трактоўкі заканадаўства і размытыя фармулёўкі. Акрамя таго, закрылі амаль усе грамадскія арганізацыі, якія займаліся папулярызацыяй гістарычных ведаў, спынілі існаванне амаль усе незалежныя перыядычныя выданні, паралізаваная праца незалежных выдавецтваў.
Не цалкам падкантрольным і не цалкам знішчаным пакуль застаецца інтэрнэт, але і тут сур’ёзныя абмежаванні, звязаныя з абвяшчэннем літаральна ўсіх «экстрэмістамі» і пераследам за любыя формы супрацы з імі. Ёсць ужо прэцэдэнты і таго, што «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнавалі гістарычныя выданні цалкам бяскрыўднага зместу. А колькі за гэты «Год гістарычнай памяці» прайшло праз турмы экскурсаводаў, краязнаўцаў, гісторыкаў, колькі іх звольнена з працы і пазбаўлена права на прафесію, змушана пакінуць краіну.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Міністр абароны Расеі Сяргей (Фота: Gavriil Grigorov / TASS / Forum)
Усё гэта, натуральна, вельмі сур’ёзна, і ў гэтым акурат галоўная праблема: няздатная да рэальнага канкурэнтнага змагання на ідэйным, у тым ліку і гістарычным полі аўтарытарная ўлада імкнецца гэта кампенсаваць бязлітаснымі і масавымі палітычнымі рэпрэсіямі.
– Ці можна сказаць, што цягам гэтага года ўлады ўсё больш прывязвалі Беларусь духоўна і гістарычна да Расеі?
– Так, у сітуацыі татальнай залежнасці ад Расеі, у якую дзякуючы сваёй бяздумнай палітыцы трапіў Лукашэнка, у тым ліку і ў ідэалагічнай сферы, месца зачышчаных ім нацыянальна беларускіх наратываў займаюць адкрыта расейскія. Яны былі і раней, але ім ва ўсякім разе стараліся супрацьстаяць, прытым не зусім беспаспяхова. Прывяду толькі адзін, але характэрны прыклад – калі ў 2012-м адзначалася 200-годдзе вайны 1812 года, то розныя прарасейскія дзеячы дабіваліся, каб яе ў нас звалі на расейскі манер «Айчыннай», пісалі кляўзы ў розныя ўладныя структуры. Але навуковая і акадэмічная супольнасць тады магла гэтыя наскокі больш-менш паспяхова адбіваць. Цяпер жа гляджу змест аднаго з сёлетніх нумароў «Беларускага гістарычнага часопісу», ужо да 210-годдзя той вайны – і там ужо нават у загалоўках суцэльная «Айчынная вайна». Гэта толькі прыклад, а агульная тэндэнцыя ўсюды такая.
,,
Небяспека расейскай экспансіі, на маю думку, больш сур’ёзная, чым спробы лукашыстаў прасунуць сваю «дзяржаўную ідэалогію». Расейская прапаганда, у тым ліку і гістарычная, больш умелая і тэхналагічная за лукашэнкаўскую, яна больш спраўная і ў асваенні сучасных інфармацыйных пляцовак. Таму і шкоды яна, канечне, можа нарабіць нашмат больш, пагатоў ва ўмовах бесканкурэнтнасці.
– Якія падзеі вылучаюць, а якія замоўчваюць улады – і чаму? Ці ёсць у краіны адзіны погляд на мінулае?
– З таго, што вылучаюць, у цэнтры бесканкурэнтна Другая сусветная вайна. Гэта не цяпер з’явілася, вядома, увесь перыяд кіравання Лукашэнкі акурат гэтаму перыяду заўсёды надавалася вялізарная ўвага. Цяпер жа гэта ўсё набыло гіпертрафіраваныя формы: усе паўсюль пра вайну гавораць, да яе ўсё зводзяць, заведзеная крымінальная справа аб «генацыдзе беларускага народу», руйнуюцца польскія вайсковыя пахаванні, той вайной без канца папракаюць блізкіх і далёкіх суседзяў, памяццю пра яе апраўдваюць усе злачынствы рэжыму і ўнутры краіны, і за яе межамі.
,,
Усе астатнія падзеі вайне яўна прайграюць, але ў цэлым можна сказаць, што ўзносіцца і ўзвышаецца ўсё тое, што аб’ядноўвала нас з Расеяй. І наадварот – прыніжаюцца і ганьбуюцца тыя старонкі гісторыі, якія нас ад Расеі аддалялі.
Цяпер у Беларусі проста небяспечна прасоўваць тое, што звязана з гісторыяй беларускага нацыянальнага руху, антырасейскіх і антысавецкіх выступленняў, асабліва калі яны адбываліся ў ХХ стагоддзі і пад бел-чырвона-белым сцягам. Паказальна, як шмат волі цяпер далі адыёзным прапагандыстам і ўвогуле антыбеларускім актывістам накшталт сумнавядомай гарадзенкі Вольгі Бондаравай. Фактычна гэтыя людзі цяпер могуць тыцкаць пальцам у тое, што ім не падабаецца, і дзяржаўныя структуры іх не асаджваюць, а наадварот – патураюць іхным капрызам ды абрушваюць рэпрэсіўны молат на тое, на што яны паказалі. Як якія хунвэйбіны ў Кітаі часу «культурнай рэвалюцыі».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum)
У такіх умовах, вядома, ніякім агульным поглядам на гісторыю ў Беларусі не пахне, паміж праўладным лагерам і апанентамі рэжыму цяпер беспрэцэдэнтна вострае супрацьстаянне. Асабліва калі справа датычыць падзеяў найноўшай гісторыі.
– А што наконт больш старажытных перыядаў гісторыі?
– Да такога ж напалу супрацьстаяння адносна больш старажытнай гісторыі справа пакуль што не дайшла. Пра той жа перыяд Вялікага Княства Літоўскага нават сам Лукашэнка за год дастаткова станоўча выказваўся. Яго яшчэ не паспелі – у адрозненне ад часоў Рэчы Паспалітай, адносна якога аднойчы нават прагучала слова «этнацыд» – абвесціць цалкам варожым, афіцыйная пазіцыя хутчэй фармуецца і вызначаецца. Але тут таксама яўна заўважаецца ўхіл у выпукленне ў тым перыядзе расейска-праваслаўнага фактару, які можна падагнаць пад ідэю заўсёднага братэрства з Расеяй.
У якасці прыкладу можна прывесці серыю кароткіх гістарычных ролікаў, якія ў гэтым годзе з благаславення Менгарвыканкаму круцілі ў менскім метро. Сярод амаль паўсотні ролікаў няма аніводнага, які быў бы прысвечаны каталіцкаму ці пратэстанцкаму фактарам у беларускай гісторыі, дзеянням не праваслаўных дзеячаў.
,,
Вялікія князі літоўскія, магнаты і шляхта ВКЛ, то бок людзі, якія ў асноўным рухалі гісторыю Княства і спрычыніліся да стварэння яе культурных набыткаў, апынуліся амаль цалкам за бортам. Калі яны мімаходзь і згадваюцца ў нейкіх роліках, то, як правіла, у выразна негатыўным кантэксце, у якасці ворагаў і шкоднікаў, зламысным намерам якіх гераічна супрацьстаялі станоўчыя праваслаўныя ці каляправаслаўныя героі.
– У беларускім грамадстве існуюць розныя пазіцыі адносна тых ці іншых гістарычных падзеяў (напрыклад, БНР і бел-чырвона-белы сцяг, 17 верасня 1939 года, паўстанне Каліноўскага і іншыя). Цягам апошніх двух гадоў гэта выліваецца ў адкрытае змаганне з тым, што не ўпісваецца ў «лінію партыі», адкрытае распальванне варожасці. Ці ёсць у гэтым небяспека?
– Вядома, небяспека ў гэтым ёсць, і вельмі вялікая. На самай справе гісторыя, а асабліва старонкі, звязаныя з барацьбой за свабоду і незалежнасць, уласную адметнасць і самабытнасць, павінны аб’ядноўваць нацыю, а не раз’ядноўваць. У нас жа ўлада і шмат гадоў перад тым, а з 2020 года асабліва, робіць усё, каб на гэтай глебе пракапаць як найглыбейшы роў паміж рознымі часткамі народу. Робіцца гэта не праз хоць бы больш-менш цывілізаваныя дыскусіі, а шляхам адкрытага і бесцырымоннага гвалту, ламанне лёсаў дзясяткаў і сотняў тысяч, калі не мільёнаў людзей. Гэта глыбока дэструктыўная палітыка, і яе наступствы мы будзем расхлёбваць пазней яшчэ доўгія гады.
Зрэшты, няма нічога ліхога, каб на добрае не выйшла. Другі бок медаля – гэта тое, што прасоўваючы сваю версію гістарычнай памяці такімі брутальнымі метадамі, рэжым Лукашэнкі яе глыбока дыскрэдытуе, прымушае асацыявацца перадусім з сабой. Паколькі трывалай гістарычнай перспектывы гэты рэжым не мае і рана ці позна мусіць абрынуцца, то можна спадзявацца, што пад сваімі абломкамі ён пахавае і шмат чаго з русіфікацыйнай і савецкай сімвалічнай спадчыны, якая ў адваротным выпадку пераадольвалася б пакаленнямі. Нешта накшталт таго, як гэта адбылося і адбываецца ва Украіне ў выніку агрэсіі пуцінскай Расеі спачатку ў 2014 годзе, а пасля ў 2022-м. Аднак для гэтага нам, на жаль, усім трэба прайсці яшчэ вельмі шмат цяжкіх выпрабаванняў.
– Гістарычная памяць здаровага чалавека і гістарычная памяць Лукашэнкі: у чым розніца? Як мусіць выглядаць праца з гістарычнай памяццю, якое месца яна павінна займаць у грамадстве? Чым стала гістарычная памяць у руках рэжыму, і чаму так сталася?
– Гістарычная памяць здаровага чалавека мусіць працаваць на пазітыўнае аб’яднанне ўласнага грамадства і палагоджанне дачыненняў з мірнымі суседзямі, засыпанне калісьці ўзніклых равоў ці разбурэнне ўзведзеных муроў, загойванне гістарычных ранаў, калі яны воляй лёсу ўзніклі. Гэта не тоесна замоўчванню нязручных момантаў гісторыі, але іх грунтоўнае вывучэнне і рэфлексіі над імі мусяць ісці ў кірунку «ніколі зноў», а не «можам паўтарыць».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Natalia Fedosenko / TASS / Forum)
Гістарычная памяць Лукашэнкі – гэта зусім процілеглае. Ён сам нават асабліва не хавае, што ягоны клопат пра захаванне гэтай памяці – інструмент для палітычных і ідэалагічных рэпрэсіяў, а не спосаб уладкавання мірнага сужыцця ў сучаснасці. Гэта не гаенне нейкіх ранаў, а, наадварот, развярэджанне старых і нанясенне новых.
,,
Адпаведна гістарычная памяць здаровага чалавека – канструктыўная, а гістарычная памяць Лукашэнкі – дэструктыўная.
Так сталася таму, што Лукашэнка і ягоныя паплечнікі не думаюць пра інтарэсы грамадства і народу, пра будучыню краіны як такой. Для Лукашэнкі Беларусь – гэта ягоная ўласная вотчына, у якой ён нічым не абмежаваны гаспадар. Будучыня краіны, якая перастане быць ягонай асабістай уласнасцю, яму не цікавая. Адпаведна і інструменты ён падбірае такія, якія дазволяць яму захаваць гэтую ўласнасць. Гістарычная памяць у ягонай версіі ёсць інструментам, які адпавядае такой мэце.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (955 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.