Яна называе дзяцей палітвязняў пацучанятамі, нацыянальны беларускі сцяг – анучай.
Яна называе дзяцей палітвязняў пацучанятамі, нацыянальны беларускі сцяг – анучай, а людзей, якія маюць сваю думку, – бчб-бесамі. Яна абагаўляе «русский мир», Пуціна, Лукашэнку і ГУБАЗіК і ў імя сваёй веры арганізоўвае крыжовыя паходы супраць усяго беларускага. Яна трымае ў страху ўсю гарадзенскую вертыкаль, у яе на пабягушках – гарадзенскія чыноўнікі ўсіх масцяў. З-за яе адмяняюцца канцэрты, выставы, падзеі, а людзі апынаюцца ў турмах. Яна сапсавала жыццё столькім людзям, што ў Горадні, бадай, няма чалавека, які яе не ведае.
На днях у інфармацыйную прастору трапіў сюжэт, варты, як кажуць, таго, каб запасціся папкорнам. Вядомая прарасейская інфаспецназаўка з Горадні Вольга Бондарава напісала на дэпутата Ігара Марзалюка скаргу ў Генпракуратуру. «Спрыяе распальванню варожасці і нянавісці», – абурылася яна выказванню Марзалюка ў эфіры СТБ у абарону беларускай мовы.
Марзалюк, у сваю чаргу, звярнуўся туды ж з просьбай праверыць «блогераў-псеўдапатрыётаў», якія выказваюць негатыўнае стаўленне да беларускай дзяржавы, культуры і мовы.
Адчуўшы, што можна ўзяць рэванш за ўсе папярэднія крыўды і сапсаваныя нервы, у падтрымку дэпутата выступіла таксама гарадзенская праўладная актывістка Святлана Вараніца – намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь». Раней Бондарава ў яе канале выказвалася за «нармальную» і «адзіную» дзяржаўную мову для Беларусі. На думку Вараніцы, тое, што робіць Бондарава – гэта «прасоўванне ідэй шавінізму і (або) здрада інтарэсаў Беларусі як суверэннай дзяржавы».
Пакуль прыхільнікі ўлады высвятляюць, хто «псеўдапатрыёт», а хто не, распавядаем, хто такая Вольга Бондарава – чалавек, якога ненавідзяць па два бакі барыкадаў.
Вольга Бондарава да 2020 года была нікому не вядомай асобай. Ёй каля 40 гадоў, у шлюбе. Працяглы час была беспрацоўнай, зарабляла кантрабандаю цыгарэтаў у Польшчы, яе нават прыцягвалі да крымінальнай адказнасці. Пра гэта стала вядома падчас судовага працэсу, які яна сама справакавала на хвалі пратэстаў.
2020 год стаў для Бондаравай зорным, як і для іншых падобных ёй людзей з вялікімі амбіцыямі, якія займелі магчымасць выйсці з ценю, але ў нармальнай краіне не мелі б ніякіх шанцаў. На пачатку лета 2020-га Аляксандр Лукашэнка аб’явіў аб стварэнні ў краіне інфаспецназу з мэтаю прасоўваць праўладную праблематыку. Прадстаўнікі новага «ўтварэння» з’явіліся ў кожным абласным цэнтры, у Горадні справу ў свае рукі ўзяла Вольга Бондарава. Толькі замест прапаганды інфаспецназ заняўся вынішчэннем усяго беларускага і «паляваннем на вядзьмарак».
Бондарава стварыла ў «Тэлеграме» суполку «Инфоспецназ Гродна» і заклікала сваіх аднадумцаў рабіць усё магчымае, каб не дапусціць захопу гораду «змагарамі з бчб-анучамі». Пры гэтым не саромелася ў эпітэтах і абразах: глісты, упоратыя, сектанты бэчэбізму – гэта не поўны пералік таго, як Бондарава называе сваіх апанентаў. Фэйкі, хлусня, абсурд і баявое глупства – усім гэтым спекулюе актывістка ў сваім канале. Яна збірала «доказную базу» на пратэстоўцаў, публікуючы персанальныя звесткі беларусаў і абражаючы іх. Не грэбавала Бондарава і публікацыяй «пакаянных» відэа ад сілавікоў.
У падтрымку Лукашэнкі Бондарава з іншымі прыхільнікамі арганізавала аўтапрабег на лінію Сталіна. Яшчэ гарадзенскі інфаспецназ завітаў да мясцовага АМАПу з чырвона-зялёнымі тартамі.
Асаблівую нянавісць у Бондаравай і інфаспецназу выклікала пратэсная і нацыянальная сімволіка, найперш – бел-чырвона-белы сцяг і лозунг «Жыве Беларусь!». Інфаспецназаўцы ладзілі спецыяльныя рэйды па мікрараёнах Горадні і зафарбоўвалі сімволіку, зразалі бел-чырвона-белыя стужкі з дрэваў.
Бондарава вядомая сваймі прарасейскімі поглядамі. Яна мае зносіны з блогерам-прапагандыстам Дзмітрыем Беляковым, ініцыятарам стварэння прарасейскай партыі «Единая отчизна». Актывістка выходзіла на мітынг у цэнтр Горадні са сцягамі расейскага руху НОД (Национально-освободительное движение) і георгіеўскімі стужкамі. У сваім канале часта публікавала хваласпевы пра Пуціна, рэкламавала прарасейскія шавіністычныя паблікі.
Актывістка ненавідзіць не толькі нацыянальную сімволіку, але і беларускую мову. Так, у адным са сваіх відэа Бондарава абураецца тым, што дзяцей у дзіцячым садку вучаць казаць па-беларуску «дзякуй», «добры дзень», «дабранач», а таксама тым, што ў школе прадмет «Мая Радзіма Беларусь» вывучаюць толькі на беларускай мове. «Гэта ўсё гвалтоўна навязваецца… «Дзякуй» – гэта што? Гэта пераробка «dziękuję» з польскай мовы…» – з важным выглядам кажа Бондарава.
У сваім канале яна таксама абураецца наяўнасцю на платных паркоўках інфармацыйных стэндаў на беларускай мове. Такі падыход актывістка называе «ўшчамленнем правоў расейскамоўных грамадзянаў у Беларусі».
Увосень 2022 года Бондарава актыўна ўключылася ў барацьбу супраць адной з формаў беларускага пісьменства – лацінкі, з дапамогай якой на працягу апошніх гадоў праводзілася транслітарацыя назваў населеных пунктаў і вуліцаў. Бондарава рэпосціла ў сваім канале паведамленні, у якіх сцвярджаецца, што беларуская – «штучная мова, створаная ў пачатку 20 стагоддзя палякамі».
На традыцыйным для Горадні фестывалі нацыянальных культураў актывістка звярнула ўвагу на тое, што ў адным з намётаў прадаюць майку з прынтам у выглядзе літары «Ў».
«Бчбесы нахабна гандлююць майкамі з намёкам на змаганне проста насупраць моладзевага цэнтру. У нашым гіперліберальным горадзе такое, мусіць, дапушчальна. А то яшчэ, крый божа, затрымаць барацьбітоў, Гой прымусіць сілавікоў у іх публічна прасіць прабачэння… Не, не вынеслі тут навукі з падзеяў 2020 года ад слова зусім. Ва ўсё трэба тыкаць носам, як абгаджанае кацяня», – напісала Бондарава, адначасова даўшы дыхту кіраўніку гораду.
Свае прэтэнзіі актывістка выстаўляе шмат якім гарадзенскім чыноўнікам. Яны замест таго, каб спыніць тэрор, скачуць пад ейную дуду. Пры гэтым, калі на месцы ўдаецца адбіцца ад скаргаў і абсурдных патрабаванняў актывісткі, Бондарава падключае «цяжкую артылерыю» з Менску, і мясцовыя чыноўнікі саступаюць. Так было, напрыклад, калі астравецкую раённую бібліятэку хацелі назваць імем славутага літаратуразнаўца Адама Мальдзіса. На думку Бондаравай, гэты легендарны даследнік беларускай культуры праводзіў польскія ўплывы, таму не варты такога гонару.
Цікава, што ў сакавіку 2022 года мясцовыя ўлады не далі Бондаравай згоды на правядзенне «аўтапрабегу ў падтрымку дзеянняў сілавых структураў Беларусі і Расеі». Тады ў «Інстаграме» блогеркі загучала, што «прычына адмовы – польскі душок сярод гарадзенскай улады».
Некаторы час Бондарава супрацоўнічала з абласной арганізацыяй «Белай Русі», але не задалося. Рэгіянальнае падраздзяленне «Белай Русі» пасля шэрагу супольных акцыяў адхрысцілася ад супрацы з інфаспецназаўкай. У ліпені 2021 года актывістка заявіла аб выхадзе з праўладнага саюзу блогераў, спаслаўшыся на тое, што там няма дэмакратыі.
Адной з першых ахвяраў Бондаравай сярод гарадзенцаў стаў Вадзім Плаўскі. Здарылася гэта ў кастрычніку 2020 г.: мужчына гуляў у скверы ў сваім раёне з маленькім дзіцём, павесіў на галінкі некалькі белых стужак. На яго няшчасце, побач арудавала Бондарава. Яна прычапілася да мужчыны, здымала яго на тэлефон, пасля чаго, паводле ейных словаў у судзе, ён ударыў яе і паваліў на зямлю. Бондарава заявіла, што гарадзенец зламаў ёй нос, і ў яе было страсенне мазгоў, што, тым не менш, не перашкодзіла ёй з тэлефонам у руках давесці Плаўскага да самага ягонага дому. Экспертыза не пацвердзіла гэтых дыягназаў, але мужчына быў асуджаны на паўтары года пазбаўлення волі за «хуліганства».
У снежні адбылася яшчэ адна падобная гісторыя: Бондарава разам з напарнікам зафарбоўвала выяву бел-чырвона-белага сцяга на прыпынку. Побач праходзіў мясцовы жыхар Васіль Пілец, які зрабіў ім заўвагу, паспрабаваў адштурхнуць. Справа скончылася судом, які прыгаварыў гарадзенца да аднаго года «хатняй хіміі», але пазней гэты прысуд на пратэст пракуратуры зрабілі больш жорсткім. Васіль Пілец адбыў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Ваўкавыску.
Бондарава ў сваёй барацьбе з іншадумствам катком праехалася па жыццях многіх беларусаў. Поўная беспакаранасць і адчуванне сваёй значнасці ўсё больш развязвалі ёй рукі. Галоўнай зброяй актывісткі сталі даносы.
Чарговай ахвярай Бондаравай стала пякарня «Любовь тортова»: прадпрымальніца адмовілася пячы чырвона-зялёныя тарты для сілавікоў, якія спрабавала замовіць Бондарава. Пасля даносу актывісткі гарадзенка пазбавілася магчымасці весці свой бізнес.
Аднойчы Бондарава выклікала міліцыю, пабачыўшы на падаконніку дому цацачнага гнома з бел-чырвона-белым сцяжком у руцэ. Да гаспадара кватэры прыйшлі сілавікі, справа дайшла да суда, але праз тры месяцы была спыненая.
Увесну 2021 года Бондарава з паплечнікамі зразалі бела-чырвоныя стужкі з дрэваў каля аднаго з гарадзенскіх дзіцячых садкоў. Вартаўнік садка зрабіў ім заўвагу, пачалася сварка. У выніку мужчына быў звольнены.
Акрамя вуліцы, Бондарава займалася пошукам пратэснай сімволікі ў сацсетках: аватаркі з бел-чырвона-белым сцяжком, падпіскі на «няправільныя» старонкі рабіліся падставаю для абразаў у канале і даносаў у міліцыю.
Асобны пункт змагання Бондаравай датычыць святароў, праваслаўных і каталіцкіх. Аднойчы яна прыйшла ў галоўную праваслаўную святыню Горадні – Свята-Пакроўскі сабор. Яе ўвагу прыцягнулі каля дзясятка абразоў, якія вісяць там з 2007 года. На іх – выявы мучанікаў, якія загінулі ад пераследу савецкай улады, а таксама выявы салдатаў Чырвонай арміі. Іх намалявалі з ініцыятывы архіепіскапа Арцемія, з захаваннем канонаў праваслаўнага іканапісу. Бондарава ў сваім відэа звярнулася да кіраўніцтва праваслаўнай царквы з просьбай патлумачыць наяўнасць гэтых абразоў у саборы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Беласт)
Рабіла свае рэйды інфаспецназаўка і ў каталіцкі касцёл, дзе з тэлефонам лезла ў вочы ксяндзам.
У пачатку 2023-га Бондарава данесла на менскага праваслаўнага святара Дыянісія Карасцялёва за адслужаны ім малебен «за воінаў і абаронцаў Украіны». Клірык царквы іконы Божай Маці «Усіх тужлівых радасць» быў затрыманы, пасля чаго зʼявілася «пакаяннае» відэа з ім.
Па даносах інфаказачкі звольнілі з прыходу святара, які апублікаваў гімн «Магутны Божа» у сацсетках і асуджаў уварванне Расеі ва Украіну.
Наведвалася актывістка і ў розныя культурніцкія прасторы, крамы, дзе прадавалася гістарычная сімволіка. Ад яе дзейнасці ў Горадні пацярпелі крама «Адметнасць», Цэнтр гарадскога жыцця, якія хутка пасля сустрэчы з Бондаравай спынілі сваё існаванне. Так, аб’ектам цікавасці актывісткі стала карціна з партрэтам антысаветчыка Яўгена Жыхара аўтарства мастака Алеся Пушкіна, выстаўленая ў Цэнтры гарадскога жыцця. Выставу Бондарава назвала «рассаднікам нацызму». Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні аўтара карціны – за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». У выніку Алеся Пушкіна асудзілі на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Затым пакаранне замянілі на больш жорсткае – турэмнае.
Праз скаргі інфаказачкі спыніла працу мастацкая галерэя «400 квадратаў» – куратар адной з выставаў не спадабаўся Бондаравай палітычнымі поглядамі.
Улетку 2022 года Бондаравай не спадабаліся паветраныя змеі ў краме цацак у гарадзенскім гандлёва-забаўляльным комплексе «Triniti». Белыя аднарогі з вясёлкавымі грывамі былі ўспрынятыя ёй як «прапаганда ЛГБТ-сімволікі», накіраваная на дзяцей.
Таксама Бондарава вяла актыўную кампанію, спрабуючы адмяніць канцэрты Філіпа Кіркорава ў Горадні і Менску. Спявак не спадабаўся актывістцы з прычыны сваёй «нізкай грамадзянскай і сацыяльнай адказнасці». І таму, што падтрымаў Максіма Галкіна пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Бондарава спрабавала збіраць подпісы супраць ягоных канцэртаў і звярталася ў органы ўлады. Яна тады нічога не дабілася, аднак канцэрты Кіркорава, запланаваныя на лістапад-2022, усё роўна адмянілі.
Бондарава магла мець дачыненне да арышту экскурсавода і журналіста Ігара Хмары, а таксама дырэктаркі турфірмы «Віяпаль» Галіны Патаевай. Не раз актывістка публікавала ў сваім канале заклікі «разабрацца» з «Віяпалем», супрацоўнікі якога часта праводзілі экскурсіі на беларускай мове і не прытрымліваліся афіцыйнага погляду на гісторыю.
Беларускія сілавікі. Калаж: Аліса Ганчар / Белсат
Сёлета Бондарава паступіла ў Педагагічны ўніверсітэт у Менску. Вучыцца яна на бюджэце на дзённым аддзяленні філалагічнага факультэту, спецыяльнасць – «Беларуская мова і літаратура».
Цяпер яе дзейнасць распаўсюдзілася і на сталіцу. Так, па звароце Бондаравай менская міліцыя правяла праверку ў адной з крамаў «Mark Formelle». Актывістцы не спадабаліся шкарпэткі з выяваю моста, які рухнуў на Нямізе, і з беларускамоўнымі надпісамі.
У кастрычніку 2022 года яе абурыў білборд з рэкламай навушнікаў у цэнтры Менску. Мадэль на ім Бондарава назвала «трансгендарам», а ў яе абліччы выявіла «прапаганду ЛГБТ». Таксама актывістка абуралася, што назва навушнікаў была напісана лацінскімі літарамі. А ў лістападзе 2022 года мішэнню для нападу Бондаравай стаў прыватны музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах Менскай вобласці. Выявіўшы вулічную экспазіцыю з выявамі беларускіх гістарычных дзеячаў, яна патрабавала ад чыноўнікаў прыбраць барэльефы і бюсты Кастуся Каліноўскага, Наталлі Арсенневай, братоў Івана і Антона Луцкевічаў, Ларысы Геніюш. Каліноўскага яна называе «дохлым польскім тэрарыстам».
Бондарава ўзяла ўдзел у форуме «Беларусь адзіная», які быў арганізаваны ўладамі да «Дня народнага адзінства». Там гаварылі пра Курапаты, Бондарава «дыскутавала» з Вадзімам Гігіным і Ігарам Марзалюком і казала, што «нельга змешваць рэпрэсіі дзяржавы па судзе з гітлераўскім генацыдам пагалоўна ўсяго народу». Пасля Марзалюк стаў антыгероем яе публікацый у тэлеграме.
Але не забывае Бондарава і пра Горадню. Цяпер фокус яе ўвагі сканцэнтраваны на барацьбу з усім «заходнім». Напрыклад, яе намаганнямі была адмененая вечарынка на Гэлаўін у гарадзенскім моладзевым цэнтры. Свята яна назвала «сатанінскім шабасам», «услаўленнем сатаны і іншай бязбожнасці». Дасталася і тату-студыі «Адважнае сэрца», якая пасля даносу была вымушана прыбраць фотазону да Гэлаўіна каля свайго ўваходу.
Нядаўна Бондаравай не спадабаўся дзіцячы навагодні спектакль «Монстры на канікулах», які паставіў эксперыментальны тэатр «Зефір» у Гарадзенскім гарадскім цэнтры культуры. З-за даносу спектакль быў закрыты. Вынікам дзейнасці актывісткі і яе даносаў стала забарона на выкарыстанне замежных персанажаў накшталт чалавека-павука або хагі-вагі, якія нясуць «прапаганду заходніх каштоўнасцяў», пры правядзенні навагодніх дзіцячых святаў ды іншых культурніцкіх падзеяў.
Колькі яшчэ Бондарава будзе наводзіць вусціш на беларусаў, пытанне адкрытае, але прыклад яе гісторыі добра ілюструе, да чаго прыводзіць поўная беспакаранасць і карт-бланш ад рэжыму.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1019 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.