навіны

Ці таннейшыя слівы за śliwy? Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы, Украіны

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Схадзілі па садавіну і гародніну, параўналі цэны і заробкі.

«Белсат» зноў пайшоў на закупы. Схадзілі па садавіну і гародніну на рынкі ў Батумі, Варшаве, Вільні, Кіеве і ў адным з гарадоў Беларусі, які не будзем называць з меркаванняў бяспекі нашага «інфарматара».
У пачатку лета нашыя карэспандэнты ўжо хадзілі па падобны набор харчоў. Ды цэны на садавіну-гародніну мяняюцца і сезонна, і незалежна ад сезону. Што ў сярэдзіне восені?
Вынікі такія:
Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Выява і звесткі: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0
Цэны на рынках Беларусі, Грузіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Выява і звесткі: Белсат. Эмодзі: OpenMoji, CC BY-SA 4.0
Вышэй – «мінімальныя нармальныя» цэны. Падгнілыя яблыкі, вядома, таннейшыя за нармальныя, а дробныя слівы таннейшыя за буйныя. Выбіралі нізкую цану на тое, што самім не сорамна пакласці на стол. Разбежку цэнаў пабачылі наступную.
Цэны ў пераліку на беларускія рублі.
На рынках у Грузіі не прынята пісаць цэны на цэнніках – найчасцей трэба пытаць. Можна пагандлявацца, але прынамсі замежнікам цэны скідваюць неахвотна, ды і ходзяць чуткі, што мясцовым называюць ніжэйшыя цэны, чым прыезджым.
Сярэдні налічаны заробак у Грузіі складае 1804,5 лары (звесткі за ІІ квартал 2023 года). Калі адняць ад гэтага 20 % на падаткі і перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец ІІ кварталу, выходзіць 1622,75 рубля.
Цэны на яблыкі на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Цэны на яблыкі на рынку па вуліцы Чаўчавадзэ ў Батумі, Грузія. 11 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Цэны ў пераліку на беларускія рублі.
Сярэдні налічаны заробак у Польшчы складае 5350 злотых па вынятку падаткаў (звесткі за жнівень 2023 года). Калі перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец жніўня, выходзіць 4182,36 рубля.
Яблыкі на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 13 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Яблыкі на базары Шэмбэка ў Варшаве, Польшча. 13 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Цэны ў пераліку на беларускія рублі.
Сярэдні налічаны заробак у Літве складае 1241,2 еўра па вынятку падаткаў (звесткі за ІІ квартал 2023 года). Калі перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец жніўня, выходзіць 4108,12 рубля.
Яблыкі на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Яблыкі на Кальварыйскім кірмашы ў Вільні, Літва. 11 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
У пераліку на беларускія рублі.
Сярэдні налічаны заробак ва Украіне складае 16012 грывень (звесткі за чэрвень 2023 года). Калі адняць ад гэтага 18 % на падаткі і перавесці ў беларускія рублі паводле курсу НБРБ на канец чэрвеня, выходзіць 1077,75 рубля.
Яблыкі на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
Яблыкі на Дарныцкім рынку ў Кіеве, Украіна. 13 кастрычніка 2023 года. (Фота: Белсат)
З меркаванняў бяспекі не паказваем, дзе і як глядзелі цэны ў Беларусі.
У жніўні ў параўнанні з ліпенем цэны ў Беларусі знізіліся. (Фота: Белсат)
«Назапашванне інфляцыйнага навеса». Эканамісты папярэдзілі пра пагрозу рэзкага росту цэнаў у Беларусі навіны
Сярэдні налічаны заробак ва Украіне складае 1962,4 рубля (звесткі за жнівень 2023 года). Калі адняць ад гэтага 13 % на падаткі і 1 % у пенсійны фонд, застаецца 1687,66 рубля.
Алесь Наваборскі ды іншыя belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10