навіны

2023 год стаў трэцім з самых цёплых за гісторыю назіранняў у Беларусі. У 2024 будзе рэкордная спёка

Мужчына прымае душ на пляжы на Камсамольскім возеры. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Мужчына прымае душ на пляжы на Камсамольскім возеры. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Кліматычная вясна ў некаторых рэгіёнах Беларусі летась наступіла напрыканцы снежня.

Мінулы год стаў адным з самых цёплых у нашай краіне за ўсю гісторыю назіранняў за надвор’ем – сярэднегадавая тэмпература склала +8,7°С. Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавяла начальніца аддзелу вывучэння змяненняў клімату службы метэаралагічнага і кліматычнага маніторынгу фонду дадзеных Белгідрамету Вольга Бакланава.
Мужчына прымае душ на пляжы на Камсамольскім возеры. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Мужчына прымае душ на пляжы на Камсамольскім возеры. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2022 года. (Фота: Белсат)
Сярэдняя тэмпература зімы 2022/23 гадоў склала –1,6°С, што на 1,8°С вышэй за кліматычную норму. Тая зіма стала самай вільготнай з 1945 года.
Сярэдняя тэмпература вясны летась была на 0,9°С вышэй за норму і склала +8,9°С. Сакавік і красавік былі цяплейшыя за норму, а травень – халаднейшы. Увесну выпала 86% кліматычнай нормы, у сакавіку – 184%. А вось травень стаў самым засушлівым з 1945 года – выпала ўсяго 19% ападкаў ад нормы.


,,

«Гэты год заняў трэцяе месца ў ранжаваным шэрагу ад самага цёплага да халоднага і 11 месца ад самага вільготнага да сухога, нягледзячы на дэфіцыт ападкаў у асобныя месяцы», – сказала Вольга Бакланава.


Кліматычнае сканчэнне зімы і пачатак вясны ў 2023 годзе, які характарызуецца ўстойлівым пераходам сярэднесутачнай тэмпературы паветра вышэй за 0°С, па захадзе і паўднёвым захадзе Беларусі адбыўся з 9 па 14 студзеня, на 1,5 месяцаў раней за звычайныя тэрміны, а на скрайнім захадзе краіны – яшчэ напрыканцы снежня 2022 года, на поўдні і на скрайнім паўднёвым усходзе – у другой і трэцяй дэкадах лютага – на тыдзень і два раней за норму. Па астатняй тэрыторыі краіны гэта адбылося 11-14 сакавіка, у тэрміны, блізкія да звычайных.
Сярэдняя тэмпература летняга сезону склала +19°С, што на адзін градус вышэй за кліматычную норму. Лета 2023 года стала восьмым сярод самых цёплых. У залежнасці ад рэгіёну было зафіксавана ад 26 да 48 спякотных дзён з тэмпературай паветра вышэй за +25°С, а таксама ад 2 да 20 дзён з тэмпературай вышэй за +30°С.
Жнівень 2023 года стаў другім самым цёплым жніўнем з 1945 года. Максімальная тэмпература мінулага лета – +34,5°С – была зафіксаваная 6 жніўня ў Лельчыцах.
Сярэдняя тэмпература восені была на 1,7 градуса вышэй за норму і склала +8,7°С. Верасень стаў самым цёплым з 1945 года – тэмпература пераважна перавышала +20°С.
Кліматычная зіма летась распачалася ў Беларусі з 17 па 20 лістапада, калі адбыўся ўстойлівы пераход праз 0°С у бок паніжэння.
2023 год навукоўцы назвалі самым цёплым у гісторыі сусветных кліматычных назіранняў, а 2024 будзе яшчэ больш спякотным, піша Bloomberg.
У 2023 годзе сярэдняя тэмпература паветра на нашай планеце была на 1,4°C вышэйшай, чым у дапрамысловы перыяд. Сёлета чакаецца падвышэнне тэмпературы яшчэ на 1,3−1,6°C.
Сярод галоўнай прычыны анамальнай спёкі называецца змяненне клімату, выкліканае спальваннем паліва і павелічэннем парніковых газаў у атмасферы. Яшчэ адзін істотны фактар, які ўплывае на клімат – Эль-Ніньё – феномен вагання тэмпературы паверхневага пласту вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяну. Падчас Эль-Ніньё вада ў акіяне становіцца цяплейшай, а праз гэта – і паветра.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10