навіны

Лукашэнка даручыў «ператрэсці ВНУ»

Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, фізічны факультэт. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, фізічны факультэт. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Яго турбуе тое, што маладыя беларусы з’язджаюць навучацца або працаваць за мяжу.

На нарадзе ў Менску 13 лютага Лукашэнка даручыў стварыць працоўную групу і «ператрэсці ВНУ», перадае БелТА. Палітык незадаволены тым, што моладзь эмігруе – хто адразу пасля школы, хто пасля атрымання вышэйшай адукацыі. Лукашэнка знайшоў вінаватых: гэта рэктары.
Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, фізічны факультэт. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Будынак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, фізічны факультэт. Менск, Беларусь. 26 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
Аляксандр Лукашэнка назваў дасягненнем тое, што ў вышэйшай адукацыі ў Беларусі «захавалі найлепшыя савецкія традыцыі», аднак паскардзіўся, што не ўсім маладзёнам нашыя ВНУ падабаюцца.
«Чаму БДУ, БНТУ, медычныя ўніверсітэты або БДУІР не з’яўляюцца для нашых вундэркіндаў прыярытэтам для паступлення?» – сказаў палітык, заўважыўшы, што «сацыялагічныя апытанні сведчаць пра наяўнасць такой праблемы».
Ён пры гэтым назваў некатастрафічнаю колькасць абітурыентаў, якія пасля школы едуць навучацца за мяжу, аднак спытаў, як рэктары за іх змагаюцца.
«Гэта будучая эліта дзяржавы. Нашай дзяржавы. Як вы за іх змагаецеся? Канкрэтнае пытанне, на якое я хацеў бы пачуць канкрэтны адказ. Вядома, яны могуць вярнуцца, але з перавернутай свядомасцю», – захваляваўся палітык.
Ён даручыў рэктарам да 1 верасня «прыняць неабходныя захады».
«Вашыя выпускнікі мусяць выразна ўсведамляць і разумець, што нашая вышэйшая адукацыя ў Беларусі – найлепшая. Шмат з тых, хто туды збег па адукацыяю, пачынаюць разумець розніцу. Многія вяртаюцца, але не ўсе. Гэтага хістання быць не павінна. А гэта праграмы, гэта выкладанне, выкладчыкі і якасны вынік. Як вы будзеце гэта рабіць – гэта вашая праблема. Аднак да верасня мы збяромся і спытаем з кожнага», – папярэдзіў Лукашэнка.
Менавіта рэктары, на ягонае меркаванне, адказныя за тое, каб «нашая моладзь навучалася і працавала тут».
Палітык даручыў стварыць працоўную групу і «ператрэсці ВНУ», як гэта раней зрабілі ў сістэме аховы здароўя.
«Закасцянелі да неймавернасці! Калі трэба (а, хутчэй за ўсё, трэба будзе), сустрэнемся напрыканцы жніўня пасля працы той камісіі, якая будзе створаная і якая прашарсціць усе ВНУ, паглядзіць, як і ў ахове здароўя. Мы падсумуем і зробім высновы, з кім далей будзем працаваць», – прыгразіў ён.
Лукашэнка панаракаў, што ўніверсітэты рыхтуюць не тых, каго трэба, і выпускнікі пасля атрымання дыплому працуюць не паводле спецыяльнасці.
Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: neg.by

Даследаванне: амаль траціна беларусаў не працуюць па спецыяльнасці

навіны
«Рыхтаванне няпрофільных адмыслоўцаў, нізкае замацаванне на першым працоўным месцы, зыход з прафесіі – гэта недапушчальная раскоша для нашай дзяржавы. Што, нам грошы няма куды выдаткоўваць? А калі ўлічыць, колькі дзяржава плаціць, то што гэта, калі не эканамічнае злачынства?» – заявіў палітык.
Ён закрануў яшчэ адну праблему, спаслаўшыся на нейкія дадзеныя, – незадаволенасць студэнтаў якасцю адукацыі:
«Маю дадзеныя: ледзь не палова студэнтаў сёння незадаволеная якасцю адукацыі. Мы апыталі і старшакурснікаў, і першакурснікаў. Вы чым там займаецеся? Дакладваюць, вы не паспяваеце за тэхналогіямі, маладыя адмыслоўцы давучваюцца на вытворчасці. А мы патрабуем ад замоўцы гарантаваць першае працоўнае месца. Каму патрэбныя такія адмыслоўцы?»
Яшчэ Лукашэнка паскардзіўся на «непатрыятычных» выкладчыкаў.
Belsat

«Як прыпісаны да зямлі прыгонны». Якімі будуць наступствы новых правілаў прыёму ў ВНУ?

навіны
«Калі сярод вас дагэтуль працуюць людзі, якія не падзяляюць нашыя падыходы і нашую палітыку, дзяржаўную ідэалогію, калі вы працаўладкоўваеце ўчарашніх хістальнікаў рэжыму, то якія высновы я павінен рабіць пра вас? Пра што казаць, калі асобныя выкладчыкі самыя не з’яўляюцца ўзорамі патрыятызму? Што мы можам патрабаваць ад студэнтаў, калі прафесар не можа ці не хоча кампетэнтна адказаць ім на складаныя жыццёвыя, палітычныя пытанні? У такой сітуацыі аніякія канцэрты, шоу-праграмы і флэшмобы не навучаць дзяцей шчыра любіць радзіму», – сказаў палітык.
Сцяпан Кубік belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10