Дадатковыя тысячы «экстрэмістаў»? Сведкі Еговы могуць апынуцца пад пагрозай у Беларусі
20.02.2024, 11:03
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскі адміністрацыйны цэнтр «Сведак Еговы» ў Сонечным, Санкт-Пецярбург, Расея. 19 сакавіка 2017 года. (Фота: Alexander Demianchuk / TASS / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Гэта можа зрабіцца следствам аб’яднання экстрэмісцкіх спісаў.
Ідэя ўладаў Беларусі і Расеі аб’яднаць свае экстрэмісцкія спісы можа пагражаць не толькі блакаваннем Facebook ці Instagram, але і стварыць пагрозы цэлым канфесіям і рэлігійным групам, якія пакуль яшчэ спакойна дзеюць у нашай краіне.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Расейскі адміністрацыйны цэнтр «Сведак Еговы» ў Сонечным, Санкт-Пецярбург, Расея. 19 сакавіка 2017 года. (Фота: Alexander Demianchuk / TASS / Forum)
Пра тое, што Беларусь і Расея вядуць працу над аб’яднаннем спісаў «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў», 6 лютага заявіў пасол Беларусі ў Расеі Дзмітрый Крутой. Паводле яго, ідэю ўжо не раз абмяркоўвалі міністры ўнутраных справаў дзвюх краінаў, і «найбліжэйшым часам гэта будзе вырашана».
«У грамадзянаў выклікае здзіўленне, калі частка рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі, дапусцім, у Расеі, нейкія паведамленні публікуюць у нас, ці, наадварот, рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі ў нас, публікуюць паведамленні ў Расеі. І ў дачыненні да гэтых структураў або людзей, якія, дапусцім, уцяклі ў Расею, не ўзбуджаюцца крымінальныя справы ў Расейскай Федэрацыі або наадварот», – заявіў Крутой.
Абвінавачванні ў экстрэмізме актыўна выкарыстоўваюцца ўладамі дзвюх краінаў у дачыненні палітычных апанентаў. Беларускі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў вядзецца з 2008 года. На дзень 16 лютага 2024 года ён змяшчаў 912 старонак з апісаннем рэсурсаў, выданняў і выяваў, абсалютная большасць з якіх – 840 – была дададзеная пасля выбараў 2020 года. Спіс падзелены на 2300 слупкоў, у кожным з якіх часта ёсць некалькі «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таму колькасць уласна матэрыялаў у некалькі разоў большая.
Таксама МУС Беларусі з 2021 года вядзе Пералік арганізацыяў, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. На сёння ў ім 178 пазіцыяў. Апроч таго, у Пералік грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, уваходзяць 3789 чалавек. Іх туды дадаюць з 2022-га.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Ёсць свой спіс «асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» і ў КДБ. У яго ўваходзіць 1141 чалавек, з якіх беларусаў – 412.
У 140-мільённай Расеі экстрэмісцкія спісы таксама вялікія, але прапарцыйна ўсё ж меншыя, чымся ў Беларусі. Гэтак, у спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў на дзень 16 лютага было 5417 пазіцыяў. Асобны Спіс тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацыяў і матэрыялаў мае яшчэ 50 радкоў.
Таксама ў РФ вядзецца пералік грамадскіх аб’яднанняў і рэлігійных арганізацыяў, дзейнасць якіх забароненая судом на падставе Закону аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці. У ім 105 пазіцыяў.
Ёсць у Расеі і спісы, якія не маюць сваіх аналагаў у Беларусі. Гэтак, дзейнасць 140 замежных і міжнародных няўрадавых арганізацыяў прызнаная непажаданаю на тэрыторыі Расеі. А ў спіс замежных агентаў уваходзяць 764 асобы і арганізацыі.
Што з гэтага ўсяго плануецца аб’яднаць, дакладна невядома. Ці будуць гэта спісы толькі экстрэмістаў і экстрэмісцкіх матэрыялаў, якія згадваў амбасадар Крутой, або да іх дададуць таксама пералік тэрарыстаў, замежных агентаў і непажаданых арганізацыяў, не ўдакладняецца.
У любым разе, у большасці выпадкаў укараненне ў Беларусі расейскіх спісаў, у якія часцяком уваходзяць расейскія апазіцыянеры, украінскія арганізацыі або заходнія фонды, мала паўплывае на жыццё звычайных беларусаў. Тым не менш, як адзначыў у каментары «Белсату» заснавальнік кампаніі «BY_help» і фонду «BYSOL» Аляксей Лявончык, калі спісы экстрэмісцкіх рэсурсаў будуць аб’яднаныя, то тэарэтычна гэта можа прывесці да таго, што ў Беларусі будзе забаронены Facebook, які разам з Instagram і WhatsApp лічыцца экстрэмісцкім у Расеі. Яшчэ прасцей у Беларусі могуць забараніць менш маштабныя рэсурсы, прызнаныя экстрэмісцкімі ў Расеі, і наадварот. Таксама, на думку Лявончыка, для пэўнай катэгорыі людзей пераезд праз расейскую мяжу стане больш небяспечны.
У сваю чаргу тэлеграм-канал «Słuchać hadko!» (былы «Rerum Novarum») мяркуе, што пад пагрозай абвінавачвання ў экстрэмізме могуць апынуцца цэлыя рэлігійныя групы і канфесіі ў Беларусі, якія не першы год сутыкаюцца з пераследам у Расеі. У прыватнасці гаворка пра сведак Еговы і прадстаўнікоў пяцідзясятніцкага харызматычнага руху «Новае пакаленне».
20 красавіка 2017 года Вярхоўны Суд РФ прызнаў экстрэмісцкай дзейнасць «Кіроўнага цэнтру сведкаў Еговы» ў Расеі, забараніўшы яго дзейнасць і ўсіх 395 аддзяленняў на тэрыторыі Расеі. Экстрэмісцкім прызналі і пераклад Бібліі, якім карысталіся прадстаўнікі канфесіі. З таго часу фігурантамі крымінальных справаў у Расеі сталіся больш за 789 вернікаў, а колькасць ператрусаў у іх перавысіла 2000. Былі асуджаныя 444 асобы, з якіх 141 атрымала рэальныя тэрміны пазбаўлення волі.
Пры гэтым у Беларусі сведкі Еговы дасюль працягваюць спакойна дзеяць. Цяпер у краіне 6082 служыцелі і 82 сходы арганізацыі. Супольная колькасць вернікаў канфесіі разам з дзецьмі і сем’ямі істотна большая. У Менску на стадыёне «Трактар» штогод праходзілі вялікія кангрэсы, на якія збіраліся да 10 тысячаў сведак Еговы, у тым ліку з суседніх Украіны і Расеі.
Калі сведак Еговы прызналі экстрэмістамі ў РФ, частка з іх ад пераследу пераехала ў Беларусь.
«Плынь стала крыху большая, чымся папярэднімі гадамі, але не скажу, што занадта вялікая. Блізкасць з Расеяй, эканамічнае становішча крыху горшае, палітычнае становішча таксама насцярожвае нашых [расейскіх] вернікаў, таму такой вялікай плыні не было і няма», – адзначаў у 2021 годзе старшыня рэлігійнага абʼяднання «Сведкі Еговы» ў Беларусі Павел Ядлоўскі.
Пры гэтым улады Беларусі нават адмаўляліся выдаваць Расеі вернікаў, якія прасілі тут палітычнага прытулку. Напрыклад, у 2020 годзе Мікалая Махалічава і Алега Ланшакова ў 2021-м. Але цяпер сітуацыя можа радыкальна змяніцца.
Дарэчы, колькасць сведак Еговы ў Беларусі і так ужо зніжаецца. У параўнанні з 2021 годам, іх служыцеляў у Беларусі стала на 246 асобаў менш. Не стала і аднаго сходу, якіх тры гады таму было 83.
Падобная сітуацыя і з пратэстанцкімі цэрквамі «Новае пакаленне». У 2021 годзе яны былі прызнаныя ў Расеі непажаданымі. З таго часу ў вернікаў праходзяць ператрусы і затрыманні. Шэраг служыцеляў былі пазбаўленыя волі на вялікія тэрміны, а больш як 50 асобаў былі прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці. З 1992 года цэрквы «Новага пакалення» дзеюць і ў Беларусі. Іх старэйшым пастарам ёсць Леанід Вараненка, біскуп Аб’яднання грамадаў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь, у якое ўваходзіла зліквідаваная ў 2023-м царква «Новае жыццё».
Вернікі сабраліся на малітву каля будынку пратэстанцкай царквы «Новае жыццё», з якога іх выселілі. Менск, Беларусь. 21 лютага 2021 года. (Фота: Белсат)
З тым, што аб’яднанне экстрэмісцкіх спісаў ставіць пад пагрозу пераследу асобаў, якія належаць да «Сведак Еговы» і «Новага пакалення», згодная і каардынатарка «Хрысціянскай візіі» Наталля Васілевіч.
«Але гэтыя арганізацыі і так пад пагрозай у сувязі з прыняццем новага закону аб свабодзе рэлігіі. Сведак Еговы змогуць пераследаваць за незаконную місіянерскую дзейнасць ці за тое, што яны, як цалкам пацыфісты не будуць дазваляць грамадзянам «выконваць свае дзяржаўныя абавязкі», гэта значыць ісці ў войска. «Новае пакаленне» пацярпіць у шэрагу іншых актыўных пратэстанцкіх супольнасцяў», – заявіла дзяячка ў каментары «Белсату».
На думку Васілевіч, раней сведак Еговы ў Беларусі не пераследавалі, бо праз сваю апалітычнасць яны не выступалі супраць уладаў краіны, «але цяпер апалітычнасць не ў трэндзе».
Адзначым, што «Сведкі Еговы» і «Новае пакаленне» – не адзіныя рэлігійныя арганізацыі, якія сутыкаюцца з пераследам з боку расейскіх уладаў. Гэтак, у акупаванай Расейскаю Федэрацыяй частцы Запарожскай вобласці Украіны ў 2023 годзе была забароненая дзейнасць Украінскай грэка-каталіцкай царквы, каталіцкіх арганізацыяў «Карытас» і «Рыцары Калумба», шэраг пратэстанцкіх цэркваў. Праўда, на тэрыторыі самой Расеі «Карытас» і Грэка-каталіцкая цэрквы працягваюць дзейнасць. Як і ў Беларусі.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.