Naviny

Літоўскі паэт і савецкі дысідэнт звярнуўся да Папы Рымскага, каб вызваліць Бяляцкага

img
Томас Венцлова, літоўскі паэт і пісьменнік, прымае ўдзел у лонданскім кніжным кірмашы ў Olympia London, 10 красавіка 2018 года, Лондан, Вялікая Брытанія. Фота: David Levenson/Getty Images

Літоўскі паэт і савецкі дысідэнт, адзін з першых праваабаронцаў у СССР Томас Венцлова звярнуўся да Папы Рымскага Лео XIV з просьбай умяшацца і патрабаваць неадкладнага вызвалення з турмы палітвязня, лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага. Пра гэта паведамляе былы палітвязень і праваабаронца Леанід Судаленка.