навіны

Мяжа з Літвой: машыны везці цяжэй, чэргі маюць зменшыцца, прадукты могуць пачаць прапускаць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Каменны Лог». 30 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Каменны Лог». 30 траўня 2024 года. (Фота: Gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Машыны, якія купіла фізічная асоба, зможа везці ў Беларусь толькі сама гэтая асоба.

Ад 4 чэрвеня 2024 года набылі моц новыя правілы экспарту легкавых аўтамабіляў узростам да 5 гадоў, якія тычацца Беларусі і Расеі. Магчыма, чэргі на выезд з Літвы ад гэтага зменшацца. Днём раней набыла моц забарона ўвозу харчовых тавараў з Беларусі і Расеі – дэмакратычныя сілы размаўляюць з Літвой аб тым, каб забарону змякчылі. І Літва заўважыла схему праходу мяжы без чаргі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Камен (Фота: Gpk.gov.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарга на ўезд у Беларусь на пункце пропуску «Камен (Фота: Gpk.gov.by)
Машыны, якія купіла фізічная асоба, цяпер зможа везці ў Беларусь (экспартаваць, рээкспартаваць ці везці транзітам у трэцюю краіну) толькі сама гэтая фізічная асоба, а не блізкія родзічы, нават калі тыя маюць дазвол уласніка.
Для ўвозу машыны ў Беларусь на экспарт, рээкспарт ці транзіт спатрэбяцца наступныя дакументы:
Дэкларацыю вытворцы цяпер трэба будзе падаваць разам з гэтымі дакументамі.
Акрамя таго, цягам 40 дзён пасля афармлення адпаведнай дэкларацыі трэба будзе прадставіць копію дакументаў аб тым, што мытная працэдура завершаная ў трэцяй краіне.
Калі высветліцца, што машыну экспартавалі ці рээкспартавалі ў Расею замест пазначанай трэцяй краіны, гэта будзе парушэннем санкцыяў. Мае распачацца расследаванне, да канца якога экспарцёру будзе забаронена здзяйсняць мытныя працэдуры.
На межах Беларусі з дзяржавамі Еўразвязу працяглы час назіраюць даўжэзныя чэргі. Прычыны іх розныя, але ў чатах пра мяжу з Літвой часта наракаюць: у чарзе ў Беларусь шмат перагоншчыкаў машынаў.
Змены ў правілах, апісаныя вышэй, былі ўведзеныя адпаведна мытнаму пагадненню пяці краінаў Еўразвязу, падпісанаму 9 траўня ў Вільні. Імаверна, перагоншчыкі машынаў загадзя ведалі аб зменах правілаў і намагаліся вывезці як мага больш машынаў да набыцця правіламі моцы.
Днём раней Літва забараніла імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расейскага і беларускага паходжання. Як аказалася, мытнікі трактуюць гэта як забарону нават фізічным асобам везці з Беларусі ў Літву нават гарбату ў тэрмасе.


,,

«Літоўская мытня інфармуе, што выконвае пастанову ўраду Літоўскай Рэспублікі, у якой не прадугледжаныя выключэнні, у тым ліку для фізічных асобаў», – напісалі на запыт «Белсату» ў мытні.


Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай, вечарам 3 чэрвеня расказаў «Позірку», што дэмакратычныя сілы размаўлялі з уладамі Літвы аб змякчэнні ці ўдакладненні гэтых санкцыяў і «атрымалі канструктыўную рэакцыю».


Дарадца Ціханоўскай Алесь Аляхновіч назваў абмежаванні для фізічных асобаў памылкай. Ён адзначыў, што ў 2023 годзе імпарт у Літву з Беларусі і Расеі дасягнуў гістарычнага мінімуму; з Беларусі Літва імпартавала тавараў толькі на 302 млн долараў, што склала 0,6 % ад агульнага імпарту. І падсанкцыйныя тавары – траціна ад таго імпарту. Таму ў маштабах усёй Літвы гэта мізэрныя змены, але яны закранулі звычайных грамадзянаў Беларусі, якія вязуць з сабой для асабістых мэтаў прадукты харчавання і лекі (а лекаў наогул не было ў санкцыйных спісах, ды іх правоз часам забараняюць).


,,

«Такія дзеянні больш шкодзяць звычайным беларусам, чым рэжыму Лукашэнкі, – заявіў Аляхновіч. – Абмежаванні ў адносінах да фізічных асобаў – гэта памылка, і мы будзем звяртацца да літоўскага боку з прапановай перагледзець працу мытнай службы».


Магчыма, гэта не апошняя змена ў правілах пераходу літоўска-беларускай мяжы. Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне (LRT) звярнула ўвагу на схему праходу мяжы без чаргі пры фальшывай заяве аб правозе пасажыра з частковай недзеяздольнасцю. Правезці з «недзеяздольным» прапануюць за 50–65 еўра. Дырэкцыя памежнага кантролю заявіла, што ведае аб праблеме.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10