«Мне хочацца не крычаць, а гучаць рэхам». Мастачка Яна Шостак пра разбураную выставу, палітыку і актывізм
13.07.2024, 06:30
Пашкоджаны шаль з партрэтамі палітвязняў на выставе мастачкі Яны Шостак у галерэі «Захэнта». (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
«Мы жывем у вельмі дзіўныя часы, я б іх назвала сюррэалістычным рэалізмам»
Яна Шостак – хіба самая гучная мастачка і актывістка ў Польшчы. Ейная «Хвіліна крыку для Беларусі» гучала ў Варшаве, Гданьску, Вроцлаве, Бруселі, Берліне, Нюрнбэргу, Сантарканджэлё ды іншых гарадах, а потым сталася хвілінаю крыку для любой узрушальнай сітуацыі, пра якую немагчыма маўчаць. У мінулым месяцы майстэрню Яны, зробленую ў межах выставы «Слёзы шчасця» ў варшаўскай галерэі «Захэнта», пашкодзілі невядомыя. Пра выпадак у «Захэнце», небяспеку актывізму і пра тое, ці хацела б Яна ўдзельнічаць у беларускай палітыцы, – у нашым з ёй інтэрв’ю.
Мастачка Яна Шостак у галерэі «Захэнта». (Фота: Белсат)
– Вас засмуціў выпадак у «Захэнце»?
– Вядома. Больш за ўсё шкада маіх папсаваных нататнікаў і знішчанага шаля з партрэтамі палітвязняў. Я б хацела сустрэцца з гэтымі людзьмі і спытаць, «што аўтар меў на ўвазе», ці гэта быў палёт фантазіі, які перакрочыў межы? Мая ідэя была ў тым, каб на выставе знаходзілася мая працоўня і я працавала ў ёй паводле графіку «Захэнты». Я хацела пасля гадоў актывізму вярнуцца да творчасці, да сцэнарыю дакументальнай камедыі пра патрыярхат. Людзі, якія прыходзяць на выставу, маглі б глядзець, якія рэчы ў маёй працоўні, што патрэбна для творчасці: гэта ж заўсёды такая энігма – як працуе мастак/мастачка. Але мая ідэя пераўтварылася ў дэструктыў. Я стараюся падысці да гэтага пазітыўна, хаця хацелася б па-чалавечы зразумець, чаму няма культуры дыялогу. Для мяне гэтае ўмяшальніцтва сімвалічнае для часу змены ўлады – гэта першая выстава пасля парламенцкіх выбараў, тут яшчэ нават дырэктара няма, – бо яно паказвае на падзел уладаў у Польшчы і інтэнсіфікаваныя настроі адных супраць іншых.
– Чаму вы пакінулі ўсё, як ёсць, пасля ўмяшання? Гэта таксама можна разглядаць як жэст.
– Я з’ехала спачатку на выставу ў Нюрнбэрг, потым на канферэнцыю ў Познань і ўрэшце на дыскусійную панэль у межах «Cannes Lions Awards». Я даведалася пра тое, што здарылася, у дзень ад’езду і папрасіла пакінуць усё, як ёсць, у пэўным сэнсе замарозіць, пакуль не зразумею, што адбылося. Выстава «Слёзы шчасця» ў «Захэнце» была зробленая спантанна, у часе змены дырэкцыі, і сабрала працы з калекцыі, якія правакуюць да крытычнага позірку на тое, што адбывалася і адбываецца ў польскім грамадстве. Мая майстэрня, якая была больш каментаром да выставы, па выніку стала лакмусавай паперкай таго, што адбываецца ў соцыуме. Я вырашыла «ачапіць месца злачынства», паказаць жэст іншых людзей.
– Чаму вы думаеце, што ўмяшанне ў вашую выставу можа быць звязанае з вашай актывісцкай дзейнасцю?
– Шчыра кажучы, не ведаю, мне цяжка гэта цвердзіць, бо я не бачыла гэтых людзей і з імі не размаўляла. Не ўпэўненая, ці ведаюць яны, што я сузаснавальніца «Партызанкі».
,,
Мы жывем у вельмі дзіўныя часы, я б іх назвала сюррэалістычным рэалізмам, мне цяжка зразумець, «who is who».
Перад дыскусіяй у Канах пад назвай «We are all immigrants» мне раптам пазваніў нейкі чалавек, маўляў, трэба тэрмінова эвакуяваць беларускага парламентарыя. Я яго перанакіравала на «Партызанку», але ён так і не сказаў, каму патрэбная дапамога, хіба чакаў, што яму прадставяць план эвакуацыі. Я толькі потым зразумела, што гэта магло быць спробай дэстабілізаваць мяне за некалькі хвілінаў да пачатку дыскусіі.
Пашкоджаны невядомымі нататнік мастачкі Яны Шостак на выставе ў галерэі «Захэнта». (Фота: Белсат)
– Раскажыце пра хвалю хэйту, звязаную з вашым падтрыманнем эмігрантаў з Беларусі і ўцекачоў з Украіны ды з адстойваннем жаночых правоў. Як гэта выяўляецца?
– У верасні на прыступках «Захэнты» я зраблю дакументальны стэндап «Крыкуха», дзе распавяду пра хэйт, які на мяне ліўся, але не з перспектывы ахвяры, а так, каб з яго пасмяяцца. Хэйту ў мяне хапала з 2017 года, калі я зрабіла магістарскую працу ў Акадэміі мастацтваў, дзе прапанавала ўжываць словы «nowak/nowaczka» замест «uchodźca» як амонім самага папулярнага прозвішча ў Польшчы. Тады я пайшла ў шоу «Słownik polsko@polski», пачалося распаўсюджванне ў масмедыя, і я адгрэбла хэйту, маўляў, як гэта жанчына, мастачка, студэнтка, яшчэ і з Беларусі, можа чапаць польскую мову. Гэта пачатак майго сімвалічнага актывізму; я раздзяляю сімвалічны актывізм і дапамагальны. Мая «Хвіліна крыку для Беларусі» стала найбольш гучнай у 2021 годзе, але потым хвіліна крыку была для, напрыклад, Ізы з Пшчыны, якая памерла, бо ёй не дазволілі зрабіць аборт, для Украіны, а нядаўна актывісты зрабілі хвіліну крыку для Палестыны – мяне папярэдзілі, што выкарыстаюць гэтую форму.
,,
Калі беларуска Ліза памерла пасля згвалтавання, хацелася гаварыць толькі шэптам, але актывісткі, з якімі мы рабілі марш «Яе звалі Ліза», папрасілі зрабіць гэты крык. З аднаго боку, гэта быў крык ад бяссілля, з іншага боку, шмат людзей пісала мне, што дзякуючы яму адчулі салідарнасць і супольную сілу, хоць на хвіліну.
Жэсты, якія выходзяць за межы сацыяльных нормаў, вядома, правакуюць хэйт. Я стараюся перакуць яго ў нешта добрае, наколькі магчыма.
– Як гэта выглядае? Вам пішуць асабістыя паведамленні, ці вы назіраеце хэйт у медыях і сацыяльных сетках?
– У сацсетках гэта хіба натуральна, таксама паведамленні пішуць, тэлефануюць, але гэтага трохі менш. Найбольшая хваля была падчас майго ўдзелу ў выбарах у польскі парламент. Перадусім за тое, што я выказалася пра базавае права жанчыны на аборт і падзялілася сваім досведам: ён не быў для мяне лёгкім, але па сутнасці гэта было рашэнне, буду я ў жыцці шчаслівая ці не.
Актывістка Яна Шостак трымае плакат з надпісам «ААААААААААА» на маршы памяці згвалтаванай і забітай беларускі Лізаветы ў Варшаве, Польшча. 6 сакавіка 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
– Наколькі дакладна тое, што вы не змаглі балатавацца ў польскі Сейм на Падляшшы праз вашую пазіцыю супраць забароны абортаў і наконт мяжы з Беларуссю?
– Ніякай афіцыйнай версіі няма, ізноў кажучы пра адсутнасць культуры дыялогу, палітычнай культуры. Спачатку на пытанне журналіста пра плот на польска-беларускай мяжы я распавяла вядомы факт, што ён збудаваны не на ўсёй даўжыні мяжы. Пасля гэтага правая партыя выставіла ў Twitter «Хвіліну крыку для Беларусі», маўляў, паглядзіце, гэта кандыдатка нумар 13, што за звар’яцелая жанчына. Відэа стала вірусным, і ў маім палітычным досведзе гэта была першая хваля хэйту. Другая была, калі я выказалася ў інтэрв’ю пра аборты. Я даведалася, што мяне выключылі з [выбарчага] спісу, бо пачалі званіць журналісты, але сама партыя мне не патлумачыла, што здарылася. На гэта ў мяне засталася крыўда – можна было проста па-чалавечы патэлефанаваць перад тым, як рабіць афіцыйнае паведамленне. Гэтыя выбары былі для мяне вельмі важныя, мне было важна быць голасам нашай меншасці і выкарыстаць досвед дапамагальнага актывізму ў Сейме, каб будаваць інтэграцыйную і міграцыйную палітыку, якой, на жаль, няма. Мы ў «Партызанцы» (падтрымаць ініцыятыву можна тут. – Заўв. аўт.) атрымліваем шмат запытаў, бачым шмат праблемаў, якія вынікаюць з яе адсутнасці. Як я разумею, было чаканне, што жанчына і эмігрантка павінна быць прыстойнай і паслухмянай, дзякаваць усім за ўсё і маўчаць у анучку. А калі я выказалася пра аборты, гэтае ўяўленне перавярнулася.
– А хэйт з нагоды таго, што вы эмігрантка, быў падчас выбараў?
– Калі я раздавала ўлёткі на вуліцы, былі тыя, хто падбадзёрваў, а некаторыя казалі вяртацца ў сваю краіну, але апошніх было ўсё-ткі менш. Як кажа Святлана Ціханоўская, я рабіла ўсё, што магчыма, на сваім месцы з магчымасцямі, якія ў мяне былі. Я разумела, што трапіць у Сейм малавыканальна, і ўдзельнічала ў выбарах з вельмі ідэалістычнымі замахамі.
,,
Ніводнай капейчыны ад спонсараў, якія б потым маглі ўплываць на мяне ў палітыцы, я не ўзяла.
Я прадала сваю карціну за 35 тысяч злотых, хаця, вядома, гэта кропля ў моры для перадвыбарчай кампаніі. Гэта быў чэлендж, які, маю надзею, трохі пратаптаў дарогу для кагосьці іншага, для самой думкі, што можна пайсці і спрабаваць нешта рабіць, бо нам, тутэйшым жыхарам, важна таксама ўдзельнічаць у арганізацыі палітычнай і сацыяльнай прасторы.
Мастачка Яна Шостак у галерэі «Захэнта». (Фота: Белсат)
– Вы плануеце працягваць спробы трапіць у палітыку?
– Наступныя выбары праз чатыры гады, цяпер у мяне ў прыярытэце фільм пра патрыярхат, гэта звязанае адно з адным. Чым ёсць тое, што адбываецца ў Беларусі, як не праявай патрыярхату? Калі я стартавала ў парламент, адным з маіх дэвізаў быў «Адукацыя – не фрустрацыя» – пра патрэбу адукоўваць, распавядаць. Мы можам бясконца тлумачыць, што такое патрыярхат, на семінарах і лекцыях, але я хачу выйсці па-за гэтае асяроддзе і праз фільм адказаць на пытанне больш шырокаму колу людзей. У мастацтве я заўсёды старалася знайсці прасцейшыя, больш зразумелыя словы, мэсіджы, каб не было стрэсу, маўляў, сучаснае мастацтва – нешта незразумелае.
– А пра ўдзел у беларускай палітыцы ў эміграцыі, напрыклад, у выбарах у Каардынацыйную раду, не думалі?
– Так, я атрымлівала прапановы, але, мне падаецца, я ствараю сваё поле – стараюся падтрымліваць «Партызанку», развіваць іх як рух і «экстрэмісцкі» канал у «Тэлеграме». Гэта тое, ува што я стоадсоткава веру, і ведаю, што яно трэба людзям. Я лічу, што практыкаванне выбару нашаму соцыуму патрэбнае, мы ўсе ведаем, як праз адзін няправільны выбар нявінны аграном робіцца пачварай. Але, мне здаецца, сапраўдныя палітыкі і палітычкі цяпер сядзяць у турме, і я не маю маральнага права стартаваць у нейкія структуры ўлады, хаця разумею, што яны павінны стварацца.
Пашкоджаны шаль з партрэтамі палітвязняў на выставе мастачкі Яны Шостак у галерэі «Захэнта». (Фота: Белсат)
– Вы шмат займаецеся актывізмам у Польшчы – наколькі гэта бяспечная прастора?
– Увогуле небяспечная, але для мяне гэта ўжо род залежнасці, мне цяжка без гэтага функцыянаваць. Я была на выбарах у 2020 годзе, але пасля тыдня пратэстаў вырашыла, што буду больш прыдатная тут. Тады я зрабіла «Хвіліну крыку для Беларусі» перад будынкам парламенту ў Варшаве, і ў мяне быў план падтрымліваць людзей культуры, дзяліцца з імі кантактамі і тым асяроддзем, у якім я знаходжуся. Але да мяне прыйшлі чатыры хлопцы, якія засталіся на вуліцы, са слядамі ад збіцця, і я зразумела ўвесь маштаб патрэбаў. Мы скрыкнуліся з рознымі жанчынамі і стварылі «Партызанак» – так пачаўся мой дапамагальны актывізм. Адчуваць сябе дапаможным і патрэбным вельмі прыцягальна. У 2020 годзе я атрымала стыпендыю для выбітных маладых навукоўцаў на тры гады, таму магла сабе дазволіць не думаць пра тое, за што зняць кватэру і паесці, і проста занурылася ў дапамогу. Ёсць момант выгарання, дэпрэсіі – небяспека палягае перш за ўсё на гэтым. Часам я мусіла 4-6 гадзінаў быць на сувязі з людзьмі, якія знаходзяцца на мяжы, – тады кідаеш тое, што патрэбна і важна для цябе самой, каб дапамагаць людзям. Не ўсе могуць пабудаваць гэтыя межы і сцены вакол сябе, мне і ў асабістым, і ў прафесійным жыцці цяжка адмовіць. Калі пачалася поўнамаштабная вайна ва Украіне, я паехала на мяжу ў першыя ж дні, каб зразумець, што там на месцы можна зрабіць.
– Яна, ці жывяце вы з мастацтва, ці можаце вы на гэтым зарабляць?
– Пакуль што так, і стараюся гэта ўтрымаць. Я разумею, што знаходжуся ў адным працэнце ад аднаго працэнта, магу толькі здагадвацца, які гэта чэлендж для мастакоў і мастачак, якія толькі пераехалі. Я таксама пачала выкладаць у Акадэміі мастацтваў, але там на палову стаўкі я атрымліваю толькі 1730 злотых [каля 1400 рублёў. – Заўв. аўт.] – польская сістэма адукацыі яшчэ чакае рэформаў пры новай уладзе. Як мірная беларуска я кажу: ну і ладна, хоць на хлебушак будзе.
Беларусы ў Варшаве абвесцілі бестэрміновае галадаванне і паставілі намёт ля прадстаўніцтваў Еўракамісіі ды Еўрапарламенту ў Польшчы. На здымку – Яна Шостак, актывістка і аўтарка перформансу #globalscream. Варшава, Польшча. 27 траўня 2021 года. (Фота: Саша Альтэр / Белсат)
– Вы прадаяце свае творы?
– Так, прадаю карціны, заснаваныя на «Хвіліне крыку», за якую мяне намінавалі не толькі на польскія, але і на замежныя мастацкія ўзнагароды. У тыднёвіку «Polityka» яна была ўключаная ў спіс дзесяці найважнейшых працаў польскага мастацтва за апошнія 30 гадоў. Цяпер я прадаю 60 літараў «А» ў розных формах, напрыклад, намаляваных спрэем, нядаўна пачала вышываць іх валасамі, якія пачалі ў мяне выпадаць, хіба праз актывізм і эмацыйнае выгаранне. У мяне ёсць таксама серыя карцінаў, дзе я перамалёўваю фрагменты з газетаў, дзе я крычу. Гэта сімвалічна, я перапрацоўваю матэрыялы, якія медыі рабілі для сябе, на свае патрэбы, а таксама дакументую крык і паказваю яго прысутнасць у медыях.
– Які быў самы вялікі кошт вашай працы?
– Я прадала твор за 42 тысячы злотых у аўкцыённым доме DESA. Іншая гісторыя, што мне доўга грошы аддаюць.
,,
Я хачу вярнуцца з дапамагальнага актывізму ў прастору сімвалаў, каб агучваць імі беларускую тэматыку, як атрымалася гэта зрабіць сукенкай з партрэтамі палітвязняў і такімі ж шалямі. Я адчуваю патрэбу шукаць новыя сімвалы, а некаторыя, можа, паўтараць.
Цяпер я працую над тым, каб на гадавіну беларускай рэвалюцыі, 9 жніўня, у Нюрнбэргу зрабіць «Хвіліну крыку», хоць бы для нямецкай публікі. І над помнікам Лізе, каб гэта было месца, куды людзі могуць прыйсці і пакрычаць.
Пашкоджаныя экспанаты выставы мастачкі Яны Шостак у галерэі «Захэнта». (Фота: Белсат)
– Пра што вам зараз хочацца крычаць?
– Зараз мне больш хочацца не тое каб крычаць, але гучаць рэхам.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.