Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Светлагорску дрэва забіла пенсіянера
навіны

Яшчэ адна ахвяра непагадзі: у Светлагорску дрэва забіла пенсіянера

Кадр з камеры вонкавага назірання. (Фота: скрыншот з відэа / Правда Гомель / Telegram)
Кадр з камеры вонкавага назірання. (Фота: скрыншот з відэа / Правда Гомель / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Не дайшоў дадому пары соцень метраў.

14 ліпеня ад разгулу стыхіі ў Светлагорску загінуў 90-гадовы жыхар. На яго ўпала дрэва ў той момант, калі ён вяртаўся дадому.
Кадр з камеры вонкавага назірання. (Фота: скрыншот з відэа / Правда Гомель / Telegram)
Кадр з камеры вонкавага назірання. (Фота: скрыншот з відэа / Правда Гомель / Telegram)
Моцныя парывы ветру павалілі дрэва на пенсіянера ў той момант, калі мужчына вяртаўся дадому. Ад атрыманых траўмаў ён памёр у лякарні.
Момант трагедыі трапіў на камеру вонкавага назірання. Паводле следчых, якія прыехалі на месца здарэння, мужчына не дайшоў дадому ўсяго пары соцень метраў.
Па факце здарэння Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэту праводзіць праверку. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прычынам і ўмовам, якія паспрыялі трагедыі.
Гэта не адзіны смяротны выпадак, які адбыўся ў выніку ўрагану, што пракаціўся па Беларусі 14 ліпеня. Так, у Магілёўскім раёне ад разгулу стыхіі загінула 5-гадовая дзяўчынка, на яе таксама павалілася дрэва. У Рэчыцкім раёне ў выніку падзення дрэваў пацярпелі сямёра дзяцей, адзін з іх загінуў.
Раман Шавель belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10