навіны

«Палітычная гульня з Захадам». Ці пойдзе Лукашэнка на шырокую амністыю палітвязняў?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Менск зандуе глебу, спрабуючы палепшыць стасункі з Бруселем.

Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала не выключыў, што пасля вызвалення на пачатку ліпеня некаторых палітвязняў на волю выйдуць іншыя асобы. Палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі ў каментары «Белсату» адзначыў, што гэта ніякі не гуманізм, а «сігнал заходнім гульцам».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
«14 было асобаў, мяркую, яшчэ рыхтуюцца некаторыя прапановы памілавання. Але прымае рашэнне кіраўнік дзяржавы строга індывідуальна», – заявіў старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала, каментар якога дзяржаўныя медыі распаўсюдзілі 21 ліпеня.
Паводле яго, у Законе аб амністыі «нічога не сказана» пра ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года, аднак «гэтыя людзі могуць быць памілаваныя кіраўніком дзяржавы», калі яны «не здзейснілі ніякіх небяспечных, цяжкіх злачынстваў, гвалтоўных дзеянняў».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)

Улады не выключылі працягу вызвалення палітвязняў. Але з умоваю

навіны
На пачатку ліпеня, як паведамлялі праваабаронцы «Вясны», былі вызваленыя 18 палітвязняў. Называлася прозвішча толькі аднаго з тых, хто апынуўся на волі: Рыгор Кастусёў, асуджаны на 10 гадоў нібыта за змову з мэтаю захопу ўлады. За кратамі ў яго дыягнаставалі рак.
Казаць пра гуманізм цяперашніх уладаў не выпадае. Палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што Менск «спрабуе весці нейкую палітычную гульню на заходнім вектары».
«Ёсць і меркаванні такога ўнутранага піяру, бо Лукашэнка ўжо думае пра наступныя прэзідэнцкія выбары і пра тое, як трошкі неяк палепшыць свой імідж, не выглядаць такім натхняльнікам жорсткіх рэпрэсіяў, і хоча паказаць нібыта гуманізм, хоць, натуральна, зразумела, якая цана гэтаму гуманізму», – сказаў аналітык у каментары «Белсату».
Класкоўскі пры гэтым мяркуе, што ў Лукашэнкі іншыя матывы:
Лукашэнка з чыноўнікамі на нарадзе паводле пытанняў прамысловасці 22 ліпеня 2024 года. (Фота: president.gov.by)

Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба супрацоўнічаць і гандляваць з ЕЗ. «Узаемавыгадны інтарэс»

навіны
«Усё ж і санкцыі муляюць, і, напэўна, існуе такі дыскамфорт у стасунках з Крамлём. Для мяне паказальна, што Уладзімір Пуцін нядаўна зноў загаварыў пра адзіную валюту, агульны парламент – мяркую, гэтыя моманты Лукашэнку не даспадобы, ён разумее, чым пахне гэтае так званае паглыбленне інтэграцыі. Такі шэраг чыннікаў можа падштурхоўваць Лукашэнку да таго, каб празандаваць глебу ў стасунках з Захадам, ці можна тут хоць нешта яшчэ склеіць».
Аднак першае вызваленне палітвязняў на пачатку ліпеня – слабы сігнал, разважае Класкоўскі. Іх было мала.


,,

«Акрамя прозвішча Кастусёва, мы не ведаем, каго выпусцілі, але ёсць ускосныя звесткі ад праваабаронцаў, што гэта збольшага людзі, якім ужо няшмат заставалася даседзець, і гэта ўскосна гаворыць, што там, напэўна, няма такіх гучных імёнаў, вельмі вядомых палітвязняў.


То бок гэты крок, думаю, у вачах Захаду выглядае слабавата, гэта недастаткова моцны імпульс, каб там спахапіліся і падумалі, што варта пачынаць нейкія перамовы з Лукашэнкам», – падкрэсліў суразмоўца «Белсату».
АБСЕ. (Фота: OSCE)

АБСЕ зноў запусціла Венскі механізм адносна Беларусі. Што гэта?

навіны
Пакуль жа шмат хто на захад ад Беларусі схіляецца да думкі, што санкцыі, наадварот, трэба ўзмацняць, дый увогуле лічыць нашую краіну адрэзанай лустай, намёртва прымацаванай да Масквы, і «адзінае, што застаецца, – будаваць жалезную заслону, каб па той бок Беларусь з Расеяй апынуліся», сказаў аналітык.
Ён не лічыць слушнай версію, што вызваленне адных палітвязняў і намёкі на свабоду іншых выкліканыя ціскам Польшчы на Менск праз Пекін:
«Гэтая версія мела б пад сабой глебу, калі б мы даведаліся пра вызваленне Анджэя Пачобута. Пакуль пра гэта не чуваць, і тут або нешта сарвалася і пайшло не так, або гэты крок тлумачыцца іншымі прычынамі. Тут яшчэ трэба трохі пачакаць і паглядзець, каго будуць вызваляць далей, калі яшчэ і будуць гэтыя вызваленні, таму што Сукала сказаў, але ж тут гарантыяў ніякіх няма, ён сам падкрэсліў, што ўсё вырашае Лукашэнка ў індывідуальным парадку».
Зрэшты, Класкоўскі не чакае, што ўлады ў хуткім часе наважацца на шырокае вызваленне палітычных зняволеных, у тым ліку самых вядомых:


,,

«На гэта спадзеваў практычна няма, бо беларускім уладам і хочацца, і колецца: з аднаго боку, вызваліць Пачобута ці яшчэ частку палітвязняў – гэта не пахісне рэжыму, таму што ўсё зацэментавана, і нейкія хваляванні, публічныя выступы супраць уладаў на сёння немагчымыя. З іншага боку, Лукашэнка пасля 2020 года страхуецца, думаю, што ў яго гэтая псіхалагічная траўма не зажыла дасюль. Натуральна, калі ён думае пра наступныя выбары, то ў яго мысленне найперш скіраванае на тое, каб тут усё было па-ранейшаму заціснутае, і ніякай, нават умоўнай, лібералізацыі ён не дапусціць».


Калі ж здарыцца сюрпрыз, і палітвязняў пачнуць выпускаць масава, то на Захадзе гэта заўважаць, упэўнены эксперт, і тады нельга выключаць пачатку актыўных перамоваў. Але тады заварушыцца Крэмль, якому такія кантакты, мякка кажучы, будуць не даспадобы:


,,

«Масква таксама будзе за гэтым сачыць, і калі там вырашаць, што Лукашэнка зноў пачынае, як там некаторыя каментатары выказваліся раней, віляць хвастом, то, вядома, з Крамля будзе строгае папярэджанне: маўляў, «ты, Саша, кончай шалить», ужо былі ў цябе гэтыя спробы, але цяпер ты да нас прывязаны так, што не трэба гэтых вілянняў».


Да таго ж нельга забывацца пра «прыроду рэжыму, які баіцца ўнутранай лібералізацыі», і ў выніку маем, што Лукашэнка «вельмі скаваны, у яго вузкі калідор магчымасцяў», сказаў Аляксандр Класкоўскі. Пры гэтым на ўсёй сітуацыі можа адбіцца перспектыва вяртання ў Белы дом Доналда Трампа, які абяцаў хутка скончыць вайну ва Украіне.
«У розных сітуацыях Лукашэнка паказваў вялікае ўменне манеўраваць, праслізгваць паміж кропелькамі, і, думаю, акрамя ўсяго іншага, ён ужо пралічвае нейкія варыянты спынення баявых дзеянняў ва Украіне. Лукашэнка разумее, што будуць нейкія перамовы аб далейшым уладкаванні, аб сістэме бяспекі ў рэгіёне, і яму хочацца з нейкімі мацнейшымі пазіцыямі да гэтых перамоваў падысці, таму гэта таксама яго падштурхоўвае да пэўных манеўраў у тэме вызвалення палітвязняў», – падсумаваў палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк».
Сцяпан Кубік belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10