Naviny

Жыхарка Мазыра папрасіла адрамантаваць атракцыёны ў гарадскім парку. Што адказалі чыноўнікі?

Дзіцячыя атракцыёны ў гарадскім парку Мазыра. Скрыншот відэа: lud_milo4ka / TikTok
Дзіцячыя атракцыёны ў гарадскім парку Мазыра. Скрыншот відэа: lud_milo4ka / TikTok

Жыхарка Мазыра паскардзілася ў TikTok на стан дзіцячых атракцыёнаў у гарадскім парку. У Мазырскім райжылкамгасе ж «Белсату» заявілі, што з атракцыёнамі ўсё добра, хоць працуюць з іх не ўсе і не заўсёды.