навіны

Ізраіль нанёс авіяўдар па сталіцы Лівана

Пашкоджаныя машыны пасля ўдару Ізраілю па паўднёвым прыгарадзе Бейрута, Ліван, 30 ліпеня 2024 г. (Фота: Reuters TV / Reuters / Forum)
Пашкоджаныя машыны пасля ўдару Ізраілю па паўднёвым прыгарадзе Бейрута, Ліван, 30 ліпеня 2024 г. (Фота: Reuters TV / Reuters / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Гэта быў адказ за абстрэл Галанскіх вышынь, у выніку якога загінулі 12 чалавек.

Ізраільская авіяцыя ўдарыла па Бэйруце. Гэта быў адказ за абстрэл Галанскіх вышынь, у выніку якога загінулі 12 чалавек. Мэтай атакі Ізраілю быў камандзір «Хізбулы» Фуад Шукр (Хадж Мохсін), паведамляе «Reuters».
Пашкоджаныя машыны пасля ўдару Ізраілю па паўднёвым прыгарадзе Бейрута, Ліван, 30 ліпеня 2024 г. (Фота: Reuters TV / Reuters / Forum)
Пашкоджаныя машыны пасля ўдару Ізраілю па паўднёвым прыгарадзе Бейрута, Ліван, 30 ліпеня 2024 г. (Фота: Reuters TV / Reuters / Forum)
«ЦАХАЛ нанёс прыцэльны ўдар у Бэйруце па камандзіру, адказным за забойства дзяцей у Маджаль-Шамсе і забойства вялікай колькасці мірных жыхароў Ізраілю», – напісала прэс-служба ЦАХАЛа.
Гучны выбух пачуўся, і было відаць, як шлейф дыму падняўся над паўднёвым прыгарадам, дзе знаходзіцца ліванская ўзброеная групоўка «Хізбула», паведаміў сведка «Reuters».
Лёс Фуада Шукра застаецца незразумелым.
Бэйрут некалькі дзён знаходзіўся ў напружанні напярэдадні чаканага ізраільскага нападу ў адплату за ракетны ўдар па спрэчных тэрыторыях Галанскіх вышынь 27 ліпеня, у выніку якога на футбольным полі загінулі 12 чалавек – ад 10 да 20 гадоў.
«Хізбула» адмаўляе сваю датычнасць да гэтага нападу.
Фуад Шукр прызнаны Дзярждэпам ЗША міжнародным тэрарыстам асаблівай катэгорыі. Яго называюць старэйшым дарадцам па ваенных справах Генеральнага сакратара «Хізбула» Хасана Насралы.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10