навіны

Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргу на ліквідацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Камізэлька «Прэса» і пасведчанне ад БАЖ. 28 лютага 2021 года. (Фота: ТК / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Камізэлька «Прэса» і пасведчанне ад БАЖ. 28 лютага 2021 года. (Фота: ТК / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

«Усе пастановы КПЧ ААН мусяць быць выкананыя, хай сабе не ўладамі гэтай, а новай Беларусі».

Скаргу на незаконную і неабгрунтаваную ліквідацыю Беларускай асацыяцыі журналістаў, пададзеную ў лютым 2023 года, зарэгістравалі ў Камітэце правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, паведаміў кіраўнік Прававога цэнтру БАЖ Алег Агееў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Камізэлька «Прэса» і пасведчанне ад БАЖ. 28 лютаг (Фота: ТК / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Камізэлька «Прэса» і пасведчанне ад БАЖ. 28 лютаг (Фота: ТК / Белсат)
«Мы паспелі ўскочыць у апошні вагон і падаць скаргу якраз перад тым, як рэжым Лукашэнкі дэнансаваў Факультатыўны пратакол, што дазваляў беларусам звяртацца са скаргамі ў ААН», – адзначыў Алег Агееў.
Гэта значыць, працягвае ён, што справа пра ліквідацыю БАЖ будзе разгледжаная самым аўтарытэтным органам свету, які сочыць за выкананнем дзяржавамі Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.


,,

«Усе прынятыя КПЧ ААН пастановы мусяць быць выкананыя, хай сабе не ўладамі гэтай, а новай Беларусі», – адзначае Агееў.


Беларусь ратыфікавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах у 1992 годзе. У лістападзе 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб дэнансацыі гэтага дакументу, пазбавіўшы грамадзянаў Беларусі падаваць свае скаргі ў Камітэт правоў чалавека ААН, пастанова набыла моц 8 лютага 2023-га.
Разгляд справы ў КПЧ ААН Агееў называе «пунктам адліку для аднаўлення легальнай дзейнасці БАЖ пасля палітычных зменаў у краіне». Але насамрэч БАЖ не спыняла дзейнасці.
Грамадскае аб’яднанне «БАЖ» было зарэгістраванае ў 1995 годзе і кансалідавала ў сваіх шэрагах больш за 1300 журналістаў. Паралельна існаваў лаяльны ўладам «Беларускі саюз журналістаў». У ліпені 2021 года ў памяшканнях БАЖ у Беларусі правялі два ператрусы, а пасля гэтага Міністэрства юстыцыі запатрабавала ад БАЖ дакументы за тры з паловаю года працы. Гэтыя дакументы не здолелі прадставіць, бо яны былі ў апячатаным офісе.
27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў БАЖ, а 28 лютага 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі назваў асацыяцыю «экстрэмісцкім фармаваннем». У студзені 2022 года старшыня БАЖ Андрэй Бастунец падаў скаргу на ліквідацыю БАЖ на імя намесніка старшыні Вярхоўнага суда ў наглядальным парадку. Але 24 лютага 2022 года Вярхоўны суд пакінуў скаргу без задавальнення.
Сцяг ААН. (Фота: pravda.com)
Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў Беларусь вінаватай у парушэнні правоў журналістаў навіны
БАЖ працягнула дзейнасць у выгнанні. Ужо пасля ліквідацыі яна атрымала сусветную прэмію «UNESCO/Guillermo Cano World Press Freedom Prize 2022» і прэмію шведскага аддзялення «Рэпарцёраў без межаў» «Свабода прэсы-2022».
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10