навіны

Брытанская выведка: войскі «ДНР» страцілі больш за палову першапачатковага складу

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Расейцы не публікуюць звесткі пра страты з 25 сакавіка.

Ваенная выведка Вялікай Брытаніі апублікавала чарговую справаздачу пра сітуацыю ва Украіне, якая цягам 119 дзён змагаецца з расейскай агрэсіяй. Паводле звестак брытанскай выведкі, войска так званай «ДНР» страціла ўжо больш за палову свайго першапачатковага складу.


,,

«Узровень стратаў сілаў «ДНР» эквівалентны прыкладна 55 % іх першапачатковай колькасці, што падкрэслівае надзвычайнае знясіленне расейскіх і прарасейскіх сілаў на Данбасе», – гаворыцца ў зводцы выведкі Вялікай Брытаніі.


У справаздачы адзначаецца, што расейскія ўлады не публікавалі інфармацыі аб агульнай колькасці стратаў ва Украіне з 25 сакавіка. Самаабвешчаная «ДНР» прызнала, між іншага, што да 16 чэрвеня згубіла 2128 вайскоўцаў, колькасць параненых – 8897 чалавек.
«Высокая імавернасць, што вайсковыя сілы «ДНР» маюць састарэлае ўзбраенне і тэхніку. Здольнасць абодвух бакоў канфлікту фармаваць і разгортваць рэзервовыя падраздзяленні на фронце робіцца, напэўна, усё больш важнай для выніку вайны», – гаворыцца ў справаздачы брытанскай выведкі.
Украіна супрацьстаіць расейскай агрэсіі 119-ы дзень. Расея працягвае абстрэльваць ваколіцы Севераданецку, імкнучыся захапіць яго праз Ізюм на поўначы і Папасную на поўдні. Паводле звестак выведкі, расейцы, хутчэй за ўсё, рыхтуюцца да спробы перакінуць у Данбас вялікую колькасць рэзервовых падраздзяленняў.
ЗК belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10