Гэта «найбольш пераканаўчы сцэнар на сённяшні дзень»
Рэйс MH17 быў збіты расейскай ракетай «Бук», – гэта «найбольш пераканаўчы сцэнар на сённяшні дзень», – заявілі ў ПАСЕ.
Збіты MH17. Фота DW
«Улады РФ распаўсюджваюць дэзынфармацыю, наўмысна заблытваючы следства. Факты паказваюць, што самалёт рэйса МН17 у 2014 годзе быў збіты ракетай «Бук», – сцвярджаецца ў рэзалюцыі ПАСЕ.
17 ліпеня 2014 года над Данбасам быў збіты самалёт рэйса «Малайзійскіх авіялініяў», які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.
Суд, які разглядае гэтую справу, яшчэ не выносіў свайго вердыкту.