Музычны фестываль «Рок за Баброў» ізноў перанеслі на наступны год
25.06.2022, 09:51
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Фестываль пераносяць трэці год запар.
Арганізатары музычнага фестывалю «Рок за Баброў» перанеслі яго правядзенне налета.
Фестываль пераносяць трэці год запар.
Крыніца: rockzabobrov/ Instagram
Першапачаткова, у 2020 і 2021 годзе, фестываль не маглі правесці праз каронавірус, а сёлета арганізатары спасылаюцца на немагчымасць прывезці гэдлайнераў праз «геапалітычную абстаноўку ў свеце».
,,
«У сувязі з геапалітычнай абстаноўкай у свеце нашыя гэдлайнеры не маюць магчымасці выступіць на нашым фестывалі. Мы разглядалі розныя лагістычныя ланцужкі і прапрацоўвалі дзясяткі маршрутаў. Але, на жаль, знайсці магчымасць даставіць нашых музычных зорак з розных куткоў планеты не ўяўляецца магчымым», – сказана ў пасце пра перанос фестывалю.
Таксама ўсе квіткі за 2020 і 2021 гады застаюцца дзейнымі, паведамляюць арганізатары фестывалю.
Да гэтага імпрэзу ладзілі ў 2016, 2017, 2018, 2019 гадах.