навіны

Хроніка рэпрэсіяў беларускага народу за 24 чэрвеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Новыя прысуды, затрыманні і ператрусы.

«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, якія чыняцца супраць беларускага народу, за 24 чэрвеня.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Менску былі затрыманыя:
Яўген Кабакоў. (Фота: spring96.org)
Яўген Кабакоў. (Фота: spring96.org)
Таксама ў Менску затрымалі непаўналетняга школьніка за каментары ў інтэрнэце. Хлопца прымусілі «пакаяцца» на відэа. Сілавікі сцвярджаюць, што 25 чэрвеня ў яго будзе «допыт для расследавання шэрагу крымінальных справаў з абразамі і распальваннем сацыяльнай варожасці».
Сёння стала вядома, што 23 чэрвеня была затрыманая Алена Пуцыковіч. За два рэпосты з інфармацыяй пра міліцыянтаў настаўніцу з Іванава раней асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі». Сувязь з ёй знікла, пасля таго як яна пайшла адзначацца ў міліцыі.
У Магілёве сілавікі затрымалі прадпрымальніка Андрэя Дзвігуна – ён нібыта зарэгістраваўся ў плане «Перамога».
Андрэй Дзвігун. (Фота: spring96.org)
Андрэй Дзвігун. (Фота: spring96.org)
У сваякоў Сяргея Бульбы правялі ператрус. На ператрус байцы ГУБАЗіКу прывезлі ягоную сястру, а таксама забралі з-пад Валожына і прывезлі ў Менск 77-гадовую маці. Іх запалохвалі і прымусілі запісаць пакаяннае відэа, распавёў колішні кіраўнік «Белага легіёну».
У судзе Заводскага раёну Менску 24 чэрвеня агучылі вырак палітычнаму вязню, аўтару «Вікіпедыі» Марку Бернштэйну. Анастасія Асіпчык прызначыла яму 3 гады «хатняй хіміі».
Суд Ленінскага раёну Менску вынес вырак жыхару Барысава Вячаславу Ласю: яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў пратэстах восенню 2020 года і пакаралі «хатняй хіміяй» тэрмінам на 2,5 гады. Справу разглядала суддзя Юлія Шут.
2 гады «хатняй хіміі» атрымаў Юрый Юдчыц – суд Бярозаўскага раёну прызнаў яго вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады». Падставай для пераследу стаў каментар у сацсетках, які ён пакінуў 27 лютага 2021 года.
Праваабаронцы паведамляюць, што палітзняволенага анархіста Сяргея Раманава ў калоніі ўжо два разы змяшчалі ў ШІЗА. Апошні раз – 8 чэрвеня. Пры гэтым у калоніі Сяргей усяго адзін месяц.
Палітзняволенаму журналісту Андрэю Пачобуту не перадаюць лістоў ад сына, бо яны на польскай мове.
Працаўнік «Нафтану» Барыс Жахоўскі ўжо 12 дзён трымае сухое галадаванне на знак пратэсту супраць незаконнага зняволення.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10