Нагодай для абмежавання дасяжнасці сайту стала рашэнне Мінінфарма, «прынятага паводле Закону Рэспубліі Беларус «Аб сродках масавай інфармацыі»
навіны
Мінінфарм заблакаваў сайт Беларускага расследавальніцкага цэнтру

podpis źródła zdjęcia
Нагодай для абмежавання дасяжнасці сайту стала рашэнне Міністэрства інфармацыі, «прынятае паводле Закону Рэспубліі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе БАЖ.
Беларускі расследавальніцкі цэнтр – гэта незалежны праект, які спецыялізуецца на найбольш складаных жанрах журналістыкі.
Цэнтр заснавалі каманды праграмаў «Давайце разбірацца», «Лукавыя навіны», «Шчыра кажучы» і «Эканоміка з Чалым», якія выходзяць на тэлеканале «Белсат».
БРЦ – сябра Цэнтр расследавання карупцыі і арганізаванай злачыннасці (OCCRP). Журналісты Цэнтру – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах.
Марыя Мурашка belsat.eu