навіны

З партоў Украіны выйшлі яшчэ тры сухагрузы са збожжам

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Яны перавозяць кукурузу.

Раніцай 5 жніўня тры судны з украінскім збожжам пакінулі парты і накіроўваюцца ў бок Стамбулу марскім гуманітарным калідорам. Пра гэта паведаміў міністр інфраструктуры Аляксандр Кубракоў.
Сухагруз «Navistar» раніцай выйшаў з порту Адэсы, другое судна «Rojen» – з суседняга Чарнаморску. Пазней з порту Чарнаморску выйшла трэцяе і апошняе на сёння судна са збожжам – сухагруз «Polarnet».
Агулам гэтыя судны маюць на борце больш за 58 тысяч тонаў кукурузы.
Мінабароны Турцыі таксама пацвердзіла выхад з украінскіх партоў сухагрузаў са збожжам.
Згодна са Стамбульскім пагадненнем, яшчэ 13 суднаў маюць выйсці з адэскіх партоў.
Увечары 2 жніўня першае судна з украінскім збожжам «Razoni» прыбыло ў порт Стамбулу. Далей судна працягне свой шлях – яно накіруецца ў Ліван, дарога зойме да шасці дзён. На борце 26 тысяч тонаў украінскай кукурузы.
Першае судна з украінскім збожжам выйшла з порту Адэсы 1 жніўня. Яно было заблакаванае з пачатку расейскай агрэсіі ва Украіне. Пагадненне пра вываз збожжа з Украіны праз Чорнае мора падпісалі 22 ліпеня.
Кіраўнік міністэрства інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу падпісалі асобныя ідэнтычныя пагадненні з Турцыяй і ААН. Украіна цалкам кантралюе парты, з якіх мае адбывацца экспарт збожжа.
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10