У Вільні хочуць аднавіць помнік беларускаму дзеячу Францішку Аляхновічу. Далучыцца можа кожны
05.08.2022, 09:52
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Неабходна сабраць 6500 еўраў.
Беларусы Вільні пачалі збор сродкаў на абнаўленне помніку Францішку Аляхновічу на віленскіх Росах. Дапамагчы можна некалькімі спосабамі, паведамляе Кірыл Атаманчык, заснавальнік агенцтва «Vilnius Relax».
Крыніца: Кірыл Атаманчык/Facebook
Помнік беларускаму палітычнаму дзеячу і драматургу Аляхновічу, усталяваны яшчэ ў 1993 годзе беларусамі Вільні, апошнія гады быў у аварыйным стане. У 2021 годзе пастанавілі часова прыбраць помнік, каб зберагчы ад поўнага разбурэння. Тады на месцы помніку часова паставілі драўляны крыж.
Крыніца: Кірыл Атаманчык/Facebook
Цяпер жа беларусы Вільні хочуць аднавіць першапачатковы выгляд помніку аўтарства Эдуарда Падбярэзскага. Для гэтай мэты неабходна сабраць 6500 еўраў. З іх 5750 еўраў пойдуць на працу рэстаўратара і матэрыялы, 250 еўраў – на праектаванне і дызайн, і яшчэ 500 еўраў – на тэхнічныя работы і мантаж.
Ахвяраваць грошы можна наступнымі спосабамі:
З краін ЕЗ, ЗША і Канады:
Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje
SWIFT: CBVILT2XXXX
Bank code: 70440
IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613
Пазнака: donation for monument.
Ахвяраванні з любых краінаў можна рабіць на атрыманне моладзевай асацыяцыяй «StudAlliance» праз PayPal, Stripe і BYSOL. Каб перадаць сродкі іншым чынам, можна пісаць на пошту info.studalliance@gmail.com.