Канал «ЗаБеларусь», Арэстовіч, Пушкін і стыкеры. Што прызналі экстрэмісцкім у ліпені
06.08.2022, 12:34
Скрыншот з каналу «dombrovka6»
podpis źródła zdjęcia
Дададзена каля паўсотні каналаў, чатаў і старонак.
Памылкі ў назвах старонак, адсутнасць спасылак або проста няправільныя адрасы яшчэ паўбяды, але дадаванне аднаго і таго ж YouTube-каналу з розніцай у 9 дзён судамі ў Гомлі і Магілёве – яскравае сведчанне таго, як самыя прадстаўнікі рэжыму сочаць за сваім «экстрэмісцкім спісам». Мы прааналізавалі, чым дапоўнілі так званы Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у ліпені.
1 ліпеня суд Ленінскага раёну Горадні прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал «Повестка дня» (станам на 5 жніўня – 283 удзельнікі) і яго Telegram-чат «Повестка чат» (63 удзельнікі). Суполка пазіцыянуе сябе як крыніцу актуальнай інфармацыі пра Беларусь, а мэтаю чату вызначае скасаванне «Закона аб адтэрмінаваннях», каб вярнуць магчымасць бесперапыннай адукацыі студэнтам. Апошняе паведамленне ў суполцы датуецца 1 ліпеня 2020 года, чат жа пасля прызнання «экстрэмісцкім» проста заспамілі.
Тады ж у Віцебску быў дададзены ў спіс чат Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту (52 удзельнікі). Сярод апошніх матэрыялаў у суполцы – спасылкі на самвыдат пратэснай тэматыкі з каналу «ByProsvet», што стаў «экстрэмісцкім» у чэрвені. Яшчэ адзін віцебскі канал быў дададзены 4 ліпеня – «ЖЫВЕ ВИТЕБСК 97%» (41 падпісальнік). Пасля «прызнання» з боку рэжыму канал адрадзіў сваю дзейнасць пасля перапынку.
Скрыншот. Крыніца: zhyvevitebsk97/ Telegram
Суд Ленінскага раёну Горадні не дае спакою рэдакцыі вядомага на Гарадзеншчыне выдання «Hrodna.life». 8 ліпеня, да гадавіны залучэння выдання ў спіс «экстрэмістаў» (9.7.2021), суд уключыў у спіс «экстрэмісцкіх» канал «Гродна Like» (называецца цяпер «Гродна Like!», 1787 падпісальнікаў), які актыўна напаўняўся да 30 ліпеня. Апошняя навіна – «Куды схадзіць на выходных у Горадні». Іх старонкі ў Facebook і Instagram цяпер недасяжныя.
У судзе Бешанковіцкага раёну знайшліся «фанаты» сацыёлага Генадзя Коршунава і 13 ліпеня ўнеслі ў спіс ягоны канал «Што думаюць беларусы», у якога 3280 падпісальнікаў. Аднак кантэнт каналу варты значна большай увагі, бо змяшчае незалежныя сацыялагічныя дадзеныя. Відаць, гэта і стала падставай для адзначэння яго высокім званнем «экстрэмісцкага». Апошняе паведамленне, дарэчы, пра тое, чаму сваркі палітыкаў – гэта нармальна і не трэба рабіць з мухі слана.
Скрыншот з каналу «Што думаюць беларусы» Крыніца: belaruspolls / Telegram
Да 19 ліпеня існаваў сабе спакойна з апошнім матэрыялам за 3 снежня 2020 года канал «Reborn B» (80 падпісальнікаў). Пры гэтым пераважная колькасць матэрыялаў тут – апісанне спосабаў вырабу гранатаў ці пораху ў хатніх умовах або парады, як зрабіць шыпы з цвікоў.
Любяць цікавыя тг-каналы ў Мёрах. Нездарма 19 ліпеня мясцовы суд запісаў у экстрэмісты адразу два такія: «belarusiana» з 1245 падпісальнікаў, што пазіцыянуе сябе як «Светач беларускага кансерватызму» і актыўна напаўняецца разнастайнымі матэрыяламі палітычнага зместу (напрыклад, пра канферэнцыю «Новая Беларусь»), а таксама яшчэ вядомейшы «Кастусь».
Скрыншот з каналу «Kastus2»
Якасная праца каналу «Ф Л А Г Ш Т О К» (цяпер называецца «Флагшток – Гомельшчына», 9448 падпісальнікаў) была адзначаная 27 ліпеня Гомельскім судом. Канал разам з іншымі яго старонкамі ў сацыяльных сетках унесены ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», пры гэтым штодня папаўняецца актуальнымі звесткамі з жыцця Гомельшчыны.
Працягваецца дадаванне ў спіс і разнастайных вулічных чатаў: 14 ліпеня – віцебскага «ДСК, Марковщина, ТЭЦ (чат)» (106 удзельнікаў), 21 ліпеня – «СеницаПрилукиАтолино» (76 удзельнікаў), дзе ёсць паведамленні пра пошук працы, заўважаных на дарозе жывёлінак, сантэхнічныя і электрамантажныя паслугі; 28 ліпеня – актыўны «ВОСТОК-1 ВМЕСТЕ!» (317 удзельнікаў) і «Московская 97%» (66 удзельнікаў), 29 ліпеня – яшчэ адзін мікрараён Менску «Дамброўка-6 – чат квартала» (452 удзельнікі). Пры гэтым «Дамброўка» мае яшчэ чаты з іншымі парадкавымі лічбамі да шасці, даволі актыўныя. Там можна пабачыць паведамленні пра жаночыя аздобы, пра знікненне хатняй коткі, цікавяцца тут і пра кошты мікрааўтобуса, каб завезці людзей на Менскае мора.
Скрыншот з каналу «dombrovka6»
Пры ўсёй той вялізнай колькасці дададзеных у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» каналаў, так і не зразумела, што гэта за такі «чат МЕДЦЕНТР», унесены 7 ліпеня судом Першамайскага раёну Віцебску ў спіс, на які няма спасылкі, або далучаны да «экстрэмісцкіх» 11 ліпеня судом Кастрычніцкага раёну Менску чат «OktiaborsiDistrict2020», які таксама адсутнічае. Ці што гэта за «Арендаторы ТЦ «ЗАМОК», дзе ў якасці адрасу стаіць @scienceby2020 – спасылка на канал «Навукоўцы супраць гвалту» (186 падпісальнікаў), дададзены 11 ліпеня, на якім апошняе паведамленне – зварот ад 26 лютага супраць вайны ва Украіне.
Суд Цэнтральнага раёну Менску вылучыўся і 25 ліпеня ўпершыню да экстрэмісцкіх залічыў стыкеры «Luka» і «Sasha 3%».
18 ліпеня суд Барысаўскага раёну дадаў старонку Ігара Ледніка, сябры БСДП з Барысава, затрыманага 18 красавіка 2022 года, на якога заведзеная крымінальная справа паводле арт. 367 КК за «паклёп» на Лукашэнку. Палітзняволены ўтрымліваецца ў Жодзіне.
Акрамя старонкі Ледніка, Барысаўскі раённы суд дадаў у спіс старонкі «Aliaksandr Pancialiej», а таксама недасяжныя цяпер старонкі Анатоля Букаса і затрыманай барысаўскай актывісткі БСДП Ганны Скачок. Недасяжная і старонка Сяргея Сесіцкага, унесеная ў спіс 12 ліпеня.
Суд Дзяржынскага раёну 18 ліпеня дадаў у «экстрэмісцкія» старонку «Дзяржынск ❤ Койданава», што мае 1105 падпісальнікаў і 255 публікацыяў. Тут вельмі шмат выяваў бел-чырвона-белых сцягоў.
4 ліпеня суд Чыгуначнага раёну Віцебску дадаў у спіс закрытую суполку «Стены Рухнут», якую чытаюць 1622 удзельнікі. На яе вокладцы вялізны бел-чырвона-белы сцяг падчас аднаго з маршаў. 6 ліпеня Полацкі суд дадаў у спіс канал «Страна для жизни», які мае 7280 падпісальнікаў. Штодня дадаюцца спасылкі на YouTube-канал з палітычнымі матэрыяламі. Як гэта не дзіўна выглядае, але толькі 7 ліпеня была ўнесеная ў спіс суполка «Хартыя’97» з 56 тыс. падпісальнікаў, як сайт і старонкі ў іншых сацыяльных сектах. Таксама ў той жа дзень у Полацку дадалі «Беларусь ЗА дротам», там навіны апошнім разам абнаўляліся 19 красавіка, гэта было паведамленне пра з’яўленне неўзабаве ў Кіеве скверу імя Кастуся Каліноўскага.
Скрыншот са старонкі «Стены Рухнут».
Суд у Пінску 18 ліпеня ўнёс у спіс супольнасць «Пінск вольны» (991 сяброў). 20 ліпеня суд Барысаўскага раёну дадаў «EX_PRESS.BY Барысаў і Жодзіна» вядомага рэгіянальнага выдання (445 удзельнікаў).
Папоўніўся старонкамі «Хартыі’97» (7 ліпеня, суд Чыгуначнага раёну Віцебску) і «Беларусь головного мозга» (21 ліпеня, Гомельскі суд) разам з іншымі іх сацыяльнымі сеткамі.
21 ліпеня дададзены акаўнт «Беларусь головного мозга» (88,1 тыс. падпісальнікаў, 1,6 млн упадабанняў).
Калі з сайтам «Хартыі’97» усё зразумела, то пастанова суда Ленінскага раёну Горадні наконт сайту «Польскага радыё» выглядае даволі дзіўна. Затое гэта пэўная рэклама беларускай службы польскага радыё, якая сярод апошніх матэрыялаў выклала цікавую размову з гісторыкам Аляксандрам Белым.
8 ліпеня спіс папоўніў сайт «Беларускі Народны трыбунал», які пры спробе трапіць на яго выдае ў браўзеры «злучэнне не абароненае». «Трыбунал» пазіцыянуе сябе як пляцоўка з мэтаю паказаць на ўвесь свет «сапраўдны твар дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых».
5 ліпеня ўжо вядомы з нашай чэрвеньскай справаздачы «экстрэмісцкіх матэрыялаў» суд Крупскага раёну Менскай вобласці прайшоўся катком па YouTube і далучыў адразу 9 ролікаў. Сярод іх – адно з расследаванняў BYPOL, два матэрыялы з каналу «Серый кот» (16,4 тыс. падпісальнікаў) пра суд над Алесем Пушкіным за адзін з ягоных перформансаў у чэрвені 2019 года. Блогер «Шэры кот» (сапраўднае імя Зміцер Казлоў) і мастак Алесь Пушкін цяпер за кратамі.
У Крупках высока ацанілі і адно з відэа каналу «ОГП-ТV» (насамрэч называецца «ОГП-ТВ» і мае 94,2 тыс. падпісальнікаў), якое цяпер не адкрываецца на пазначанай спасылцы.
Скрыншот з YouTube
У той жа час суд у Крупках надумаў капнуць у гісторыю і забараніць матэрыялы пра суд у тых жа Крупках у далёкім 2011 годзе. У спіс экстрэмісцкіх дададзенае відэа з каналу Марка Бернштэйна і сюжэт «Белсату» пра няўдалы рэйд АМАПу.
Сем месяцаў не дадаюцца новыя відэа на канал «Hrodna One Love». Але гэта не перашкодзіла ўнесці яго 7 ліпеня ў «экстрэмісцкі спіс». Пры гэтым на канале вельмі шмат цікавых адукацыйных матэрыялаў. Таксама шмат цікавага кантэнту, у тым ліку і размовы з журналістамі Дудзінскім і Рудзікам, на канале «ТОК | TALK», дададзеным у спіс 25 ліпеня.
18 ліпеня суд Гомля дадаў у спіс канал «Иван! Real Belarus», які цяпер называецца «ЗаБеларусь». Усяго 1,98 тыс. падпісальнікаў і ўсё б нічога, але, відаць, «экстрэмісцкі спіс» чыноўнікі нават не праглядаюць, бо гэты ж самы канал 27 ліпеня дадаў у спіс экстрэмісцкіх яшчэ і суд Ленінскага раёну Магілёва. На тым жа самым паседжанні былі прызнаныя «экстрэмісцкімі» канал «Есть новости» на 159 тыс. падпісальнікаў і сацыяльныя сеткі ды відэаканал Аляксея Арэстовіча.
Чакаем новых цікавых матэрыялаў паводле версіі рэжыму.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1012 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.