навіны

«Sky News» пра здароўе экс-прэзідэнта Грузіі: Косці распадаюцца, ён на мяжы смерці

Міхаіл Саакашвілі ў кастрычніку 2022 года. (Фота: Facebook / SaakashviliMikheil)
Міхаіл Саакашвілі ў кастрычніку 2022 года. (Фота: Facebook / SaakashviliMikheil)
podpis źródła zdjęcia

Міхаіл Саакашвілі ў цяжкім стане.

Стан здароўя экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі працягвае пагаршацца, ён крытычна схуднеў, у яго разбураюцца косці. Аб гэтым паведамляе брытанскі тэлеканал «Sky News».
Міхаіл Саакашвілі ў кастрычніку 2022 года. (Фота: Facebook / SaakashviliMikheil)
Міхаіл Саакашвілі ў кастрычніку 2022 года. (Фота: Facebook / SaakashviliMikheil)
12 сакавіка стала вядома, што былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца на мяжы смерці ў шпіталі, куды яго перавялі ў цяжкім стане з турмы. Журналісты «Sky News» змаглі пытанні праз адваката атрымаць ад палітыка пісьмовы каментар, перад гэтым іх не пусцілі ў шпіталь.
«Спачатку я важыў 120 кілаграмаў, цяпер – 64. Калі я стану менш за 60, лекары прагназуюць паліорганную недастатковасць. Я ўвесь час у ложку, мае косткі распадаюцца, і гэта прычыняе пакутлівы боль», – цытуе «Sky News» адказ Міхаіла Саакашвілі на пытанне аб тым, наколькі ён блізкі да смерці.
Паведамляецца, што адвакат экс-прэзідэнта Шалва Хачапурыдзэ пацвярджае словы свайго падабароннага, кажучы што Саакашвілі зараз «падобны да вязня канцлагера ў нацысцкай Германіі».
Праблемы са здароўем Міхаіла Саакашвілі пачаліся ў лістападзе 2021 года. Да гэтага былы прэзідэнт Грузіі амаль два месяцы трываў галадоўку ў знак пратэсту супраць свайго затрымання грузінскімі ўладамі. Пасля сканчэння галадоўкі здароўе грузінскага палітыка нібыта пачало паступова аднаўляцца, але затым увосень 2022 года адвакаты заявілі, што іх падабаронны, верагодна быў атручаны ў турме.
Грузінскі суд адмовіўся адпусціць Саакашвілі на лячэнне, не гледзячы на шматлікія заклікалі кіраўніцтва Украіны і іншых краінаў Еўропы да ўладаў Грузіі. У лютым 2023 года па СМІ разышлося відэа, датаванае кастрычнікам 2022 года, на якім бачна, што былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Гэта добра бачна на змешчаным ніжэй фрагменце тэлесюжэта тэлеканала CNN.
Антон Тачняк belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10