Сайт баранавіцкай газеты Intex-press заблакаваны па патрабаванні пракурора
04.05.2023, 15:54
Друкаваная версія газеты Intex-press. (Фота: Intex-press / Вконтакте)
podpis źródła zdjęcia
За нібыта парушэнне Закону аб СМІ
Доступ да сайту баранавіцкай газеты Intex-press заблакаваны па патрабаванні пракурора Берасцейскай вобласці, піша Reform.by.
Друкаваная версія газеты Intex-press. (Фота: Intex-press / Вконтакте)
Пракуратура тлумачыць блакаванне тым, што выданне нібыта парушала закон аб СМІ.
«На ўказаным партале неаднаразова публікавалася інфармацыя, якая яўна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў», – гаворыцца ў паведамленні службы інфармацыі пракуратуры Берасцейскай вобласці.
29 красавіка сайт і сацсеткі выдання Intex-press былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
15 лютага гэтага года, у рэдакцыі адбыўся вобшук. Падчас агляду супрацоўнікі МУС забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі журналістаў Intex-press, а таксама камп’ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзелу. Паводле пастановы, былі разгледжаныя «матэрыялы праверак па факце парушэння заканадаўства аб СМІ». Якія менавіта парушэнні – у дакуменце не ўдакладнялася.