навіны

Крымінальныя справы супраць мёртвых, засуха, курс долара. Галоўныя падзеі ў малюнках

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Ці здагадаецеся вы, пра што ідзе гаворка, без нашых падказак?

Разам з мастаком Дэ Лёс belsat.eu распавядае пра галоўныя падзеі апошніх тыдняў.
Ці здагадаецеся вы, пра што ідзе гаворка, без нашых падказак?
Звесткі пасажыраў таксі будуць даступныя сілавікам. Праект указу «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў» вынесены на грамадскія абмеркаванні. Паводле яго, усе дыспетчары, аўты і кіроўцы мусяць зарэгістравацца ў адмысловым рэестры. Гэта датычыць нерэгулярных транспартных перавозак, то бок таксі, каршэрынгу, некаторых трансфэраў. Рэгістрацыю трэба аплочваць за кіроўцу, машыну і дыспетчара.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
У Беларусі хочуць дазволіць заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых, калі справа тычыцца генацыду, ваенных злачынстваў і іншых злачынстваў – усяго паводле дзесяці артыкулаў.
Памерлым абвінавачаным у такіх справах будзе прызначацца адвакат і адмовіцца ад яго будзе нельга, нават калі гэтага захочуць сваякі абвінавачанага, якія буду яго прадстаўляць. Таксама сілавое ведамства, што будзе весці працэс, мусіць прыняць захады для пошуку блізкіх сваякоў памерлага абвінавачанага, каб яны маглі стаць яго прадстаўнікамі. Калі такіх асобаў не знойдуць, працэс будзе праходзіць без іхнага ўдзелу. Ідэю судзіць памерлых агучваў сёлета ў лютым генпракурор Андрэй Швед, аднак тады гаворка ішла толькі пра завочныя суды ў справе генацыду беларускага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны (гэтая справа таксама была адкрытая з ініцыятывы генпракурора). Цяпер жа спіс артыкулаў значна пашырыўся.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Міністэрства ўнутраных справаў яшчэ 9 чэрвеня сёлета прызнала «Зеркало» «экстрэмісцкім фармаваннем». Сайт zerkalo.io, каналы рэсурсу ў Telegram, Instagram, «Одноклассники», «Укантакце», Twitter, канал на YouTube і мабільную праграму прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». У гэты ж пералік міліцыянты дадалі нават лагатып «у выглядзе фармалізаванай выявы белага голуба, які трымае галінку, на чырвоным фоне».
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Курс беларускага рубля ўшчыльную наблізіўся да адзнакі тры рублі за долар ЗША. Апошні раз амерыканская валюта брала гэты бар’ер у сакавіку 2022 года.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
У траўні сёлета, паводле звестак Белгідрамету, у сярэднім па Беларусі выпала 11,9 мм ападкаў. Гэта толькі 19 % ад кліматычнай нормы, мінулы месяц стаў самым засушлівым з 1945 году. Пачатак чэрвеня таксама не прынёс дажджу. У выніку эксперты прагназуюць, што калі далей будзе засуха, Беларусь недаатрымае значную колькасць ураджаю.
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Дэ Лёс belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10